Перайсьці да зьместу

Сярэдняя школа імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімназія імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Vilniaus Juzefo Ignacijaus Kraševskio vidurinė mokykla
Заснаваная 1954
Дырэктар Гелена Юхневіч
Тып сярэдняя школа
Навучэнцаў 728
Адрас Летува, Вільня, вул. Rugiagėlių, 15
Сайт www.krasevskio.vilnius.lm.lt

Гімна́зія імя́ Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Ві́льні (па-летувіску: Vilniaus Juzefo Ignacijaus Kraševskio vidurinė mokykla, па-польску: Gimnazjum im. Józefa Ignacego Kraszewskiego w Wilnie) — сярэдняя школа з польскай мовай навучаньня. Знаходзіцца ў Вільні (Летува) на вуліцы Rugiagėlių (бел. Валошкавая), 15. Названая ў гонар польскага пісьменьніка Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.

Да II сусьветнае вайны на месцы школы знаходзілася гімназія імя сьв. Казімера. У 1945 року ў Новай Вілейцы (цяпер раён Вільні) была створаная XXVI гімназія з польскай мовай навучаньня, у 1954 пераўтвораная ў сярэднюю школу.

У 1951 року тымчасовая гімназія атрымала новы будынак, пазьней некалькі разоў разбудоўваны. У 1993 року школе нададзенае імя Крашэўскага.

Вядомыя навучэнцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Чэслаў Акінчыц (палітык, юрыст)
  • Адам Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
  • Войцех Божабагаты (скончыў даваенную гімназію сьв. Казімера)
  • Славамір Варатынскі (паэт)
  • Irena Kontowt-Okulewiczowa, Anna Krystyna Kalenkiewicz-Mirowicz. Państwowe Gimnazjum im. św. Kazimierza w Nowej Wilejce: wspomnienia Ireny Kontowt-Okulewiczowej, Anny Krystyny Kalenkiewicz-Mirowiczowej. — Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2003. — 184 с. — ISBN 9788387865405
  • Wileńska encyklopedia 1939—2005 / Mieczysław Jackiewicz (red.). — Warszawa: 2007. — 703 с. — ISBN 83-89913-95-1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]