Цыганка Аза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цыганка Аза
Cyganka Aza
Жанр мэлядрама
Рэжысэр Артур Твардыевіч
Сцэнарыст Артур Твардыевіч
У ролях Уладыслаў Брацкі,
Казімера Скальска,
Ірэна Ядынска
Апэратар Макс Фасбэндэр,
Альбэрт Вывэрка
Вытворчасьць Дыяна-фільм (Познань)
Дата выхаду 6 сакавіка 1926
Час 90 хвілін
Краіна Польшча Польшча
Мова Польская
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Цыга́нка А́за» (па-польску: Cyganka Aza) — мастацкі фільм рэжысэра Артура Твардыевіча, сфільмаваны ў 1926 на студыі «Дыяна-фільм» (Познань) па матывах раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага «Хата за вёскай».

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цыганскі табар разьбіў абоз ля маёнтку Ставіска. Цыганка Аза трапляе ў ласку да ўласьніка гэтых земляў, пана Адама. Гэтым самым яна руйнуе пляны і бурыць сетку інтрыг, якімі спрабуюць аплесьці Адама даглядчык ягонага маёнтку і гувэрнантка ягонае сястры. Аднак Аза адчувае сябе ў залатой клетцы ніякавата і ў рэшце рэшт вяртаецца ў табар. Там яна сустракае свой сапраўдны аб’ект захапленьня, маладога цыгана Тумрыя. Аднак той закахаўся ў дзяўчыну зь вёскі, прыгажуню Матруню. Цыгане разам з Азай зьяжджаюць, а Тумры вырашае пабрацца з каханай шлюбам.

Жыхары вёскі паўстаюць супраць маладых, якіх цяпер чакаюць штодзённыя выпрабаваньні. Жывучы ў бядзе, яны ўсё ж здолелі ўласнымі сіламі збудаваць на ўскрайку сьціплую хатку, у іх нараджаецца дзіця. Раззлаваны на ўласную дачку бацька Матруны падпальвае хату, зьнішчыўшы ўсё майно маладых. Тым часам Аза, якая ня можа забыць Тумрыя, угаворвае табар вярнуцца да вёскі. Цыган Тумры — прыгнечаны багажом няшчасьцяў — разрываецца між каханьнем да жонкі і жаданьнем да Азы, між вольным жыцьцём у табары і існаваньнем у вёсцы, дзе яго ўважаюць за ворага. Спрабуе скончыць жыцьцё самагубствам, а пасьля пакідае жонку і выпраўляецца з цыганамі. Убачыўшы гэта, Матруна падае мёртвай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]