Тартускі ўнівэрсытэт
| Тартускі ўнівэрсытэт | |
| Tartu Ülikool | |
Лягатып | |
| па-лацінску: Universitas Tartuensis | |
| Заснаваны | 1632 |
|---|---|
| Тып | грамадзкі |
| Рэктар | Воллы Калм |
| Колькасьць студэнтаў | 17 100 (2008) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 58°22′52″ пн. ш. 26°43′13″ у. д. / 58.38111° пн. ш. 26.72028° у. д.Каардынаты: 58°22′52″ пн. ш. 26°43′13″ у. д. / 58.38111° пн. ш. 26.72028° у. д. |
| Горад | Тарту |
| Краіна | Эстонія |
| Знаходзіцца ў складзе | Atomium Culture[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Куімбрская група[d], Утрэхцкая сетка[d], The Guild of European Research-Intensive Universities[d][2], DataCite - International Data Citation Initiative e.V.[d][3], ELIXIR Estonia[d][4] і Enlight Alliance[d] |
| Вэб-сайт | www.ut.ee |
| Тартускі ўнівэрсытэт на мапе Эстоніі Тартускі ўнівэрсытэт | |
Тартускі ўнівэрсытэт (Дэрпцкі, Юр’еўскі (1893—1918); па-эстонску: Tartu Ülikool (з 1918), па-нямецку: Universität Dorpat (1802—1893)) — навучальная ўстанова ў Тарту (Эстонія), заснаваны швэдзкім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе на тэрыторыі Лівоніі. Стаў другім унівэрсытэтам Швэцыі (пасьля Ўпсальскага) — Universitas Gustaviana.
У XVIII стагодзьдзі, пасьля расейскай заваёвы Эстляндыі, ня дзейнічаў, але быў зноў адкрыты Аляксандрам I у 1802 годзе.
Унівэрсытэт уваходзіць у асацыяцыю ўнівэрсытэтаў Эўропы Утрэхцкая сетка.
Катэдры і факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва ўнівэрсытэце 11 факультэтаў (тэалягічны, юрыдычны, мэдычны, філязофскі, эканамічны, пэдагагічны, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт фізкультуры, факультэт прыродазнаўства і тэхналёгіі, факультэт грамадзкіх навук) і 7 каледжаў. Колькасьць студэнтаў — 18 300. Ва ўнівэрсытэце працуе 3200 чалавек (у тым ліку 165 прафэсараў, больш за 500 навуковых работнікаў).
Выбітныя выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бэці Альвэр — эстонская пісьменьніца
- Бэнэдыкт Дыбоўскі — заоляг, прыродазнаўца, лекар
- Усевалад Ігнатоўскі — беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч, першы прэзыдэнт АН Беларусі
- Габрыель Корбут (1890) — польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец
- Іпаліт Корвін-Мілеўскі (1868) — польскі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, доктар права
- Уладзімер Марзон — беларускі хірург
- Станіслаў Осьцік-Нарбут (1891) — лекар, навуковец-мэдык, мэцэнат
- Юган Партс — прэм’ер-міністар Эстоніі
- Караль Гутэн-Чапскі (1882) — дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, прадпрымальнік, філянтроп
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| ||||||||||||||||