Соф’я Мальская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зоф’я Мальская»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Соф’я Мальская
Zofia Malska
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах
Магіла Соф’і Мальскай у Вішніцах
POL COA Nałęcz.svg
герб «Налэнч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1791
Сьцяг Расеі Целясьніца
Памерла 24 лютага 1859
Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Раманаў
Пахаваная Вішніцы
Род Мальскія
Бацькі Блажэй
Муж Ян Канёва-Крашэўскі
Дзеці Ганна
Язэп
Ядвіга
Люцыян
Каетан

Со́ф’я Ма́льская гербу «Налэнч» (па-польску: Zofia Malska; 1791, Целясьніца, Расейская імпэрыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расейская імпэрыя) — шляхцянка, маці Каетана, Люцыяна і Язэпа.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 1810 року выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Ня лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бясьпечным месцам, пазьней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Празь некалькі тыдняў пасьля нараджэньня сына Юзэфа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2].

Аднак зьвесткі пра паразу Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад ягоным вяртаньнем Мальскія зь немаўляткам зьехалі да родных у Кракаў. Толькі пасьля заняцьця Кракава расейскімі войскамі ў сярэдзіне траўня Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павету на Літве[2].

Мелі трох сыноў і дзьвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каетана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі зь Віленскага ўнівэрсытэту[5].

Памерла ў 1859 року. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каетанам і Люцыянам.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zofia Malska h. Nałęcz(пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  2. ^ а б Warzenica Ewa. Józef Ignacy Kraszewski(пол.) Chomik Праверана 19 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Jadwiga Moraczewska z d. Kraszewska(анг.) Strona genealogiczna Tadeusza i Jagody Plebańskich Праверана 23 лютага г.
  4. ^ Danek Wincenty Józef Ignacy Kraszewski. Zarys życia i twórczości(пол.) Chomikuj.pl Праверана 23 лютага 2012 г.
  5. ^ admin. (29 ліпеня 2011) Многогранная личность Ю. И. Крашевского(рас.). Свіслацкая газета. Праверана 19 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]