Юльян Неч
Юльян Неч | |
па-польску: Julian Niecz па-польску: Julian Nieć | |
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1908 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1939 |
Месца вучобы | Ягелонскі ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторык |
Юлья́н Неч (па-польску: Julian Niecz; 13 кастрычніка 1908, Жэшаў, Польшча — †1939) — польскі гісторык, дасьледнік Валыні.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юльян Неч нарадзіўся 13 кастрычніка 1908 року ў м. Жэшаў. У 1926 р., скончыўшы гімназію, паступіў у Ягелонскі ўнівэрсытэт (Кракаў), дзе вывучаў гісторыю і права.
Быў адным з заснавальнікаў (1935 р.), а пасьля навуковым сакратаром Валынскага таварыства аматараў навук. 3ь ліпеня 1937 року жыў і працаваў у Луцку, узначальваў публічную бібліятэку і Валынскі музэй.
Займаўся навуковай дзейнасьцю, дасьледаваў гісторыю Валыні. Друкаваўся ў шматлікіх часопісах, такіх як «Валынь», «Зямля Валынская», «Рочнік Валынскі», «Зьніч», іншых навуковых выданьнях. У 1935—1939 роках напісаў вялікую колькасьць навуковых артыкулаў, прысьвечаных гісторыі Валыні.
Да выхаду «Кнігі ў памяць Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага» (Луцк, 1939) напісаў артыкул «Ю. І. Крашэўскі — дасьледнік мінулага Валыні».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Історична Волинь. Ю.Неч(укр.)