Раманаў (гміна Сасноўка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Раманаў
польск. Romanów
Музэй Язэпа Крашэўскага
Музэй Язэпа Крашэўскага
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Сасноўка
Тэлефонны код: (+48) 83
Паштовы індэкс: 21-518
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°44′26″ пн. ш. 23°23′13″ у. д. / 51.74056° пн. ш. 23.38694° у. д. / 51.74056; 23.38694Каардынаты: 51°44′26″ пн. ш. 23°23′13″ у. д. / 51.74056° пн. ш. 23.38694° у. д. / 51.74056; 23.38694
Раманаў на мапе Польшчы
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рама́наў (па-польску: Romanów) — вёска ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча, паміж местамі Белая і Ўладава. Уваходзіць у склад гміны Сасноўка.

У 18671933 роках вёска зьяўлялася сядзібай гміны Раманаў. У 19751998 — у Бельскападляскім ваяводзтве.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ў складзе вішніцкага ключу здаўна знаходзілася ва ўласнасьці Сапегаў, якія ў 1580 року збудавалі тут драўляную паляўнічую хатку[1], бо вакол было багата лясоў. У 1802[2] Тэадора Сапега і яе сын Аляксандар, пазьнейшы шамбелян і ад’ютант Напалеона, прадалі раманаўскія ўладаньні плошчай 2500 га Блажэю і Ганьне Мальскім.

У 1846 року наступнымі ўласьнікамі Раманава сталі дачка Мальскіх Зоф’я з мужам Янам Крашэўскім. Тут правёў маладыя гады Язэп Крашэўскі, а па сьмерці Яна ў 1864 року Раманаў перайшоў да іхняга наймалодшага сына Каэтана, мастака, пісьменьніка, музыкі, астранома і зьбіральніка антыкварыяту. Ён сабраў у сядзібе вялізную бібліятэку, у якой налічвалася каля 10 тысячаў тамоў, сярод якіх старадрукі і рукапісы, калекцыя партрэтаў гістарычных дзеячоў XVI—XVIII стст., зброя і іншыя гістарычныя рэчы. Каэтан Крашэўскі быў чалавекам з шырокімі зацікаўленасьцямі. У Раманаве ён зарганізаваў астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу[1]. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.

Па ягонай сьмерці Раманаў перайшоў ва ўласнасьць сына Багуслава, які працягнуў калекцыянэрскае захапленьне бацькі. Наступны ўласьнік, Крыштаф Крашэўскі, ня меўшы нашчадкаў мужчынскага полу, у 1913 року падараваў кнігазбор бібліятэцы імя Гераніма Лапацінскага ў Любліне, рукапісы — Ягелонскай бібліятэцы[3], а астранамічныя прылады паводле тэстамэнту былі перададзеныя Варшаўскаму навуковаму таварыству. Па сьмерці Крыштафа ў 1914 року маёнтак стаў уласнасьцю ягоных дачок Марыі і Паўліны. Паўліна з мужам Янам Расьцішэўскім валодалі маёнткам да 1939 року, пасьля чаго прадалі яго і выехалі з Раманава.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзіцца музэй вядомага польскага пісьменьніка Язэпа Ігнацыя Крашэўскага, заснаваны 23 сьнежня 1958 року ў будынку колішняе сядзібы XIX стагодзьдзя.

Клясыцыстычны мураваны палац быў збудаваны Мальскімі ў 1806—1812 роках у старым парку сямнаццатага стагодзьдзя замест драўлянае паляўнічае хаты Сапегаў[2]. Тады ж маці Зоф’і Мальскай Канстанцыя Нававейская паставіла побач капліцу ў італьянскім стылі[1].

У 1858 року сядзіба пацярпела ад пажару. Пры яе перабудове новы ўласьнік Каэтан Крашэўскі дабудаваў яшчэ адзін паверх. Стары ганак быў заменены на портык з чатырма дарыйскімі калёнамі, якія трымалі гаўбец з каменнай балюстрадай[2]. На пярэднім шчыце быў зьмешчаны картуш з гербам Крашэўскіх «Ястрабец».

У 1915 року ў палацы ізноў адбыўся пажар. Пакінуты апошнімі гаспадарамі палац стаяў закінуты, пакуль у 1943 року атрад савецкіх партызанаў, складзеных з уцекачоў зь нямецкіх лягероў, не спаліў двор[2], каб ня даць магчымасьці заняць будынак жандармэрыі. Па вайне на тэрыторыі парку знаходзілася лясьніцтва.

Двор атачаў парк у выглядзе рэгулярнага італьянскага саду. Раней вакол парка праходзіў канал, цяпер перасохлы. Захавалася ялінавая і грабавыя алеі, дрэвастой са стогадовых вязаў, рабіній псэўдаакацыяў, ясеняў і ліпаў. Да парку вядзе нэагатычная брама сярэдзіны XIX стагодзьдзя з паўкруглай вежай і вузкімі вокнамі з аднаго боку.

На ўскрайку парку знаходзіцца клясыцыстычная капліца сьв. Ганны пачатку XIX стагодзьдзя, у якой пазьней зьмясьціўся маўзалей Крашэўскіх. У сьцяну капліцы ўмураваныя шэсьць калюмбарыяў з прахамі ўласьнікаў Раманава і чальцоў іх сем’яў: Войцеха Нававейскага (мужа фундатаркі капліцы Канстанцыі з Грахоўскіх), Яна Крашэўскага, ягонай жонкі Зоф’і з Мальскіх, Каэтана Крашэўскага з жонкай Марыяй з Рулікоўскіх, Крыштафа Крашэўскага.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Romanów (21) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 721
  2. ^ а б в г Historia dworu-muzeum(пол.). Muzeum im. Józefa Ignacego Kraszeskiego w Romanowie. Праверана 21 лютага г.
  3. ^ КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896). Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 18 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Раманаў (гміна Сасноўка)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў