Крашэўскія
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.
Краіна паходжаньня | Мазовія |
---|
Крашэ́ўскія, даўней таксама Крашоўскія (па-польску: Kraszewski, Kraszowski) — польскі шляхецкі род гербу Ястрабец, галіна роду Балестаў. Паходзіць з Мазовіі[1]. Згадваецца ў грамаце князя Земавіта Мазавецкага (1408).
Адна з галінаў Крашэўскіх атрымала ў 1827 графскі тытул ад Папы Лявона XII.
Род Крашэўскіх быў занесены ў VI і I часткі радаводных кнігаў Валынскай, Кіеўскай і Менскай губэрняў Расейскае імпэрыі.
На Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя Крашэўскія набылі ўласнасьць на Пружаншчыне[1]. Іхнім родавым гняздом стаў маёнтак Доўгае. Да гэтай сям’і належалі славутыя браты Каетан, Люцыян і Юзэф Ігнацы. Маёнтак Крашэўскіх у Доўгім меў вялікую колькасьць навуковых, мастацкіх і мэмарыяльных збораў, у тым ліку лісты Тадэвуша Касьцюшкі, князя Юзэфа Панятоўскага, Юльяна Нямцэвіча і многіх іншых. Усе каштоўнасьці згарэлі разам з хатай у часе Першай сусьветнай вайны[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Натальля Пракаповіч. Урыўкі з гербоўніка шляхты пружанскай Гісторыя. «Рэха Берасьцейшчыны». Праверана 8 сакавіка 2011 г.
- ^ Анатоль Гладышчук. Муха + Вец // «Наша Ніва». — 2005. — № 37.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крашевские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.).. — СПб.: 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|