Сярэдняя Касьцеліская брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Brama Kraszewskiego 1.jpg

Сярэ́дняя Касьце́ліская бра́ма, інакш Бра́ма Крашэ́ўскага — скалісты яр у Касьцеліскай даліне Заходніх Татраў даўжынёй каля 0,5 км. Па левы бок ад яру (угару) праходзіць чорная турыстычная сьцежка да Марознай пячоры, а на 50 м вышэй справа — блакітная сьцежка.

Яр і скалістыя вароты названы ў гонар пісьменьніка Язэпа Крашэўскага, які ў 1866 наведаў Касьцеліскую даліну, захапіўшыся яе прыгажосьцю. У 1877 року, да 50-х угодкаў творчасьці Крашэўскага, Татранскае таварыства зьмясьціла на скале памятную таблічку з чорнага мармуру. Пазьней яр перайменаваны на Сярэднюю Касьцеліскую браму. Акрамя яе, існуюць таксама Ніжняя (брама Кантака) і Верхняя Касьцеліская брама (Раптавіцкая).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zofia Radwańska-Paryska, Witold Henryk Paryski. Wielka encyklopedia tatrzańska. — Poronin: Wyd. Górskie, 2004. — ISBN 83-7104-009-1
  • Józef Nyka. Tatry polskie. Przewodnik. — Wyd. XIII. — Latchorzew: Wyd. Trawers, 2003. — ISBN 83-915859-1-3