Перайсьці да зьместу

Кісялі (Хмяльніцкая вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кісялі
укр. Киселі
Дата заснаваньня: 1601
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хмяльніцкая
Раён: Стараканстантынаўскі
Вышыня: 279 м н. у. м.
Насельніцтва: 391 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 3854
Паштовы індэкс: 31133
КОАТУУ: 6824287703
Геаграфічныя каардынаты: 49°48′20″ пн. ш. 27°21′57″ у. д. / 49.80556° пн. ш. 27.36583° у. д. / 49.80556; 27.36583Каардынаты: 49°48′20″ пн. ш. 27°21′57″ у. д. / 49.80556° пн. ш. 27.36583° у. д. / 49.80556; 27.36583
Кісялі на мапе Ўкраіны
Кісялі
Кісялі
Кісялі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кісялі́ (па-ўкраінску: Киселі) — вёска ў Стараканстантынаўскім раёне Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны. Уваходзіць у склад Сахнівіцкай вясковай рады. Насельніцтва — 391 чалавек (2001).

Першапачаткова мясцовасьць належала да Астроскай ардынацыі. У XVIII стагодзьдзі пераходзіць ва ўласнасьць Любамірскіх, ад якіх у 1763 Кісялі і Пісараўку набыў Юзэф урбаноўскі гербу «Прус». Ад Юзэфа вёскі дасталіся ягонаму сыну Антонію, жанатаму з Эльжбетай Крушэўскай, якія жылі ў Гарадку. Па сьмерці Антонія ў 1843 року ягоная жонка пераехала ў Кісялі, а ў 1853 прадала Гарадзец і зьехала ў Жытомір. У наступным року Эльжбета Крушэўская памерла, запавядаўшы Кісялі сваім тром пляменьніцам з Варонічаў: Марыі Стахоўскай, Сабіне Браткоўскай і Соф’і Крашэўскай. Крашэўскія, паводле яе волі, мелі стаць уласьнікамі маёнтку, сплаціўшы астатнім двум сем’ям патрэбную суму кампэнсацыі. Язэп Крашэўскі захапляўся прыгажосьцю кісялёўскіх краявідаў яшчэ падчас гасьцяваньня ў Крушэўскіх, і Эльжбета ведала, як пакінуць пасьля сябе памяць. На ейнай магіле Крашэўскі паставіў мэталёвую каплічку з уласнымі вершамі й малюнкамі[1].

У той час Крашэўскія жылі ў Жытоміры, у Кісялі прыяжджаючы адпачываць[2]. У 1861, зьяжджаючы з Валыні, прадалі Кісялі.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мэмарыяльная дошка ў гонар Язэпа Крашэўскага. Знаходзіцца на будынку Кісялёўскае агульнаадукацыйнае школы I—II ступеняў[2]
  1. ^ Киселі Україна туристична Праверана 13 траўня 2012 г.
  2. ^ а б М.Алєксєєва. (19 04 2012) Відбулося літературно-мистецьке свято «Крила натхнення Юзефа Ігнаци Крашевського», приурочене до 200-річчя з дня народження та 125-річчя з дня смерті польського письменника (укр.) Новини. Хмельницька обласна державна адміністрація. Праверана 13 траўня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]