Сьвідніцкі склеп
Сьвідні́цкі склеп (па-польску: Piwnica Świdnicka, па-нямецку: Schweidnitzer Keller) — найстарэйшая ўроцлаўская рэстарацыя, якая знаходзіцца ў падвале ратушы на Рынкавым пляцы. Назва паходзіць ад ніжнесылескага места Сьвідніца, адкуль першапачаткова ва Ўроцлаў прывозілі ячменнае піва.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 верасьня 1273 князь Генрых IV Пробус надаў мескай радзе Ўроцлава права разьліву піва. Дзеля гэтых мэтаў у скляпеньнях ратушы быў пабудаваны піўны склеп. Захаваліся рахункі, датаваныя 1332 рокам, у якіх занатаваны факт выкарыстаньня сьвідніцкага піва.
Да XV стагодзьдзя склеп шматразова перабудоўваўся, у рэшце рэшт набыўшы свой сучасны выгляд. У 1519 да склепу быў прарыты тунэль, па якім перакочвалі бочкі зь півам.
У 1904 року частка памяшканьняў была пераабсталяваная пад кухню і праведзенае электрычнае асьвятленьне. У 1936 адбыўся яшчэ адзін капітальны рамонт, і перад Другой сусьветнай вайной рэстарацыя магла прымаць да 700 гасьцей, а колькасьць пэрсаналу складала 110 чалавек, у тым ліку 8 кухараў і 45 афіцыянтаў. Падчас вайны рэстарацыя не зазнала асаблівых пашкоджаньняў, ня лічачы зьнішчэньня абсталяваньня. У 1945—1946 роках выкарыстоўвалася як шпіталь, пасьля чаго была закінутая. Толькі ў 1960 року быў праведзены рамонт, пасьля чаго частка памяшканьняў склепу была аддадзеная моладзеваму клюбу, кіназалі, більярднай залі і пад разнастайныя выставы.
Напрыканцы стагодзьдзя ў выніку рэстаўрацыі склепу вернутая першапачатковая функцыя. У цяперашні час агульная плошча склепу складае 1700 м², зь якіх залі для наведнікаў — каля 900 м².
Вядомыя наведнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Урацлавякі кажуць: «Хто ня быў у Сьвідніцкім склепе, той ня быў ва Ўроцлаве»[1]. Імёны знакамітых асобаў, якія ў розныя часы наведвалі піўную рэстарацыю, пералічаныя на таблічцы перад уваходам. Сярод іх:
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына (пол.)

