1-ы агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (Белая)
1-ы агульнаадукацыйны ліцэй імя Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага ў Белай | |
I Liceum Ogólnokształcące im. Józefa Ignacego Kraszewskiego w Białej Podlaskiej | |
Будынак даўняй Бяльскай акадэміі ў комплексе ліцэю | |
Заснаваны | 12 сьнежня 1628 (395 гадоў таму) |
---|---|
Дырэктар | Пжэмыслаў Алесяюк |
Тып | агульнаадукацыйны ліцэй |
Навучэнцаў | каля 830 |
Адрас | Польшча, Белая, Крашэўскага 1 |
Сайт | http://kraszak.sim.pl |
1-ы агульнаадукацы́йны ліцэ́й імя Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага (па-польску: I Liceum Ogólnokształcące im. Józefa Ignacego Kraszewskiego w Białej Podlaskiej), даўней Бельская акадэмія — адукацыйная ўстанова ў Белай, якая знаходзіцца на вуліцы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага і носіць ягонае імя.
Заснаваная як Бельская акадэмія ў 1628 року фундатарам ксяндзом Крыштафам Вільскім-Цібаровічам. У 1822—1826 у ёй вучыўся Язэп Крашэўскі. Пазьней прысьвяціў школьным гадам твор «Wielki świat małego miasteczka».
У 1919 у будынку Акадэміі пачалі дзейнічаць жаночая гімназія імя Эміліі Плятэр і мужчынская імя Крашэўскага, якія пазьней былі аб’яднаныя і пераўтвораныя ў ліцэй. 18 сакавіка 1983 року ў ім упершыню адбылося сьвята патрона, а да 100-годзьдзя сьмерці пісьменьніка ў 1988 усталяваная памятная таблічка.
Вядомыя навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юльян Барташэвіч, гісторык, сын Адама Барташэвіча
- Станіслаў Бжуска, апошні кіраўнік Студзеньскага паўстаньня на Любельшчыне
- Францішак Вэнжык, пісьменьнік, пасол на Варшаўскі сойм
- Раман Зморскі, паэт, перакладнік
- Язэп Крашэўскі, пісьменьнік
- Людвік Мацёнг, мастак
- Раман Рагінскі, удзельнік Студзеньскага паўстаньня на Падлясьсі
- Зьбігнэў Саф’ян, празаік
- Кшыштаф Скубішэўскі, палітык