Старое паданьне. Калі сонца было богам
| Старое паданьне. Калі сонца было богам | |
| Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem | |
| Жанр | гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Ежы Гофман |
| Сцэнарыст | Юзэф Гэн, Ежы Гофман |
| Заснаваны на | Старое паданьне |
| Прадусар | Ежы Міхалюк |
| У ролях | Міхал Жаброўскі, Даніэль Альбрыскі |
| Кампазытар | Кжэсімір Дэмбскі |
| Апэратар | Павел Лябешаў, Ежы Госьцік |
| Мантаж | Цэзары Гжэсюк |
| Мастак | Андрэй Галінскі[d] |
| Вытворчасьць | Syrena Entertainment Group |
| Распаўсюд | Netflix |
| Дата выхаду | 19 верасьня 2003 (22 гады таму) |
| Працягласьць | 103 хвіліны |
| Краіна | |
| Мова | польская |
| Бюджэт | 11 млн. зл. |
| Старонка на IMDb | |
«Старо́е пада́ньне. Калі́ со́нца было́ бо́гам» (па-польску: Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem) — польскі гістарычны фільм рэжысэра Ежы Гофмана, сфільмаваны ў 2003 року па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (1876).
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў IX стагодзьдзі на тэрыторыі, населенай рознымі славянскімі плямёнамі, што веруюць кожнае ў сваіх багоў. У Надгаплянскім краі кіруе жорсткі князь Попель. Каб запясьпечыць будучыню сынам, разам з жонкам яны мардуюць увесь свой род. Ягоныя злачынствы выклікаюць супраціў з боку даводцы войска, Пястуна, і ўсе князевы інтрыгі паварочваюцца супраць Попеля.
Попель спрабуе адпомсьціць былому камандзіру свайго войска, аднак Пястуна выратоўвае ад сьмерці малады паляўнічы і вой Земавіт Пяставіц. Земавіт шмат рокаў правёў разам зь вікінгамі і толькі наконадні вярнуўся на радзіму. Ён закахаўся ў Дзіву, прывабную дачку заможнага гандляра. Аднак ейны лёс вырашаны бацькам: Віш зьбіраецца аддаць яе ў жрыцы мясцовае сьвятыні…
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старое паданьне. Калі сонца было богам (анг.) на сайце IMDb
- filmpolski.pl (пол.)
- stopklatka.pl (пол.)
- filmweb.pl (пол.)