Ганятычы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ганятычы
польск. Honiatycze
Dom w Honiatyczach.jpg
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Любельскае
Павет: Грубешаўскі
Гміна: Вербкавіцы
Насельніцтва: 216 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 84
Паштовы індэкс: 22-550
Нумарны знак: LHR
Геаграфічныя каардынаты: 50°42′ пн. ш. 23°40′ у. д. / 50.7° пн. ш. 23.667° у. д. / 50.7; 23.667Каардынаты: 50°42′ пн. ш. 23°40′ у. д. / 50.7° пн. ш. 23.667° у. д. / 50.7; 23.667
Ганятычы на мапе Польшчы
Ганятычы
Ганятычы
Ганятычы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ганя́тычы (па-польску: Honiatycze) — вёска ў Грубешаўскім павеце Любельскага ваяводзтва Рэспублікі Польшча. Уваходзіць у склад гміны Вербкавіцы. Знаходзіцца прыкладна за 10 км на паўднёвы захад ад Вербкавіцаў, 21 км (13 mi) на паўднёвы захад ад Грубешава і 98 км на паўднёвы ўсход ад Любліну.

Па стане на 12 студзеня 2007 року тут пражывалі 216 чалавек, у тым ліку 106 жанчынаў і 110 мужчынаў.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АД 1749 року — уласнасьць Рулікоўскіх гербу «Кораб».

Да скасаваньня ў 1875 року тут існавала філія ўніяцкае парафіі ў Вакіёве. Драўляная ўніяцкая царква, пераробленая на праваслаўную, была зьнішчаная ў Першую сусьветную вайну. У 1918 року ўзноўленая як каталіцкая, аднак у 1944 року ізноў спаленая разам з усёй вёскай украінскімі паўстанцамі.

Па вайне ацалелыя мяшканцы ўзяліся за аднаўленьне вёскі і — нелегальна — касьцёлу, які быў збудаваны ў дрэва ў 1956 року і высьвечаны ў гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1993 року ён быў заменены мураваным.

У 19751998 роках вёска ўваходзіла ў склад Замойскага ваяводзтва.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы знаходзіцца помнік у гонар ахвяраў і абаронцаў незалежнасьці Польшчы.

У 1993 року тут быў збудаваны мураваны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Тышавецкага дэканату Замойска-Любачаўскае дыяцэзіі. Пры касьцёле знаходзіцца магіла жаўнераў 1920 року.

За 1 км ад вёскі знаходзіцца рыма-каталіцкі цьвінтар (былы ўніяцкі і праваслаўны) плошчай 0,55 га.

Яшчэ адныя могілкі, пакуль не абазначаныя нават шыльдачкай, знаходзяцца на полі. У ёй пахаваныя ахвяры масавага расстрэлу нацыстамі жыдоўскага насельніцтва Ганятычаў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Гміна Вербкавіцы