Перайсьці да зьместу

Музэй Крашэўскага (Раманаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Muzeum Józefa Ignacego Kraszewskiego
Будынак музэю
Месцазнаходжаньне Раманаў, Польшча
Адрас Раманаў, 25
21-518 Сасноўка
Тэматыка калекцыі Юзэф Ігнацы Крашэўскі
Створаны 28 ліпеня 1962 г.
Дырэктарка Ганна Чабадзінска-Пшыбыслаўска
Геаграфічныя каардынаты 51°44′24″ пн. ш. 23°23′22″ з. д.HGЯO
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага на мапе Польшчы
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
Музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага
muzeumkraszewskiego.pl

Музэ́й Язэ́па Ігна́цыя Крашэ́ўскага ў Рама́наве — музэй у вёсцы Раманаў Любельскага ваяводзтва, дзе вядомы польскі пісьменьнік жыў у дзяцінстве.

Клясыцыстычны мураваны палац быў збудаваны Мальскімі ў 18061812 роках у старым парку XVII стагодзьдзя замест драўлянае паляўнічае хаты Сапегаў[1]. У 1858 року сядзіба пацярпела ад пажару. Пры яе перабудове новыя ўласьнікі Крашэўскія дабудавалі яшчэ адзін паверх. Стары ганак быў заменены на портык з чатырма тасканскімі калёнамі, якія трымалі гаўбец з каменнай балюстрадай[1]. На пярэднім шчыце быў зьмешчаны картуш з гербам Крашэўскіх «Ястрабец».

У 1915 року ў палацы ізноў адбыўся пажар. Апошнія гаспадары маёнтку Паўліна з Крашэўскіх з мужам Янам Расьцішэўскім зьехалі з Раманава ў 1939 року, выставіўшы палац на продаж. У 1943 року атрад савецкіх партызанаў, складзеных з уцекачоў зь нямецкіх лягероў, падпаліў двор[1], каб ня даць магчымасьці заняць будынак жандармэрыі.

Па вайне на тэрыторыі парку знаходзілася лясьніцтва. Далейшае разбурэньне будынку спынілася 23 сьнежня 1958 року з прыняцьцем пастановы Нацыянальнай ваяводзкай рады ў Любліне, паводле якога тут было вырашана ствараць музэй Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага. У 1959—62 палац быў адрэстаўраваны і набыў выгляд, які надаў яму Каэтан Крашэўскі. Музэй быў адчынены 28 ліпеня 1962 року, на стопяцідзясятыя ўгодкі славутага пісьменьніка.

У 1987—1991 зладжаныя чарговыя рэстаўрацыйныя працы. Перад палацам быў узьведзены пад’езд з рампай, з боку саду — тэраса з гаўбцом[1].

Зборы твораў пісьменьніка, часопісаў XIX стагодзьдзя, рукапісаў, лістоў Язэпа Крашэўскага і іншых чальцоў сям’і, дакумэнты, фатаздымкі, мэдалі[2].

Музэй супрацоўнічае з музэем-сядзібай «Пружанскі палацык» (Беларусь)[3].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 Historia dworu-muzeum (пол.). Muzeum im. Józefa Ignacego Kraszeskiego w Romanowie. Праверана 21 лютага г.
  2. Прибужский регион (рас.) dranik.info Праверана 19 лютага 2012 г.
  3. Ирина Павлючук. (18 чэрвеня 2008) Крашевский, который нас объединяет (рас.). Вечерний Брест. Праверана 19 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Музэй Крашэўскага (Раманаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў