Крашэўскі (карабель, 2011)
«Крашэ́ўскі» — грузавы карабель, сабраны ў 2011 року на кітайскай вэрфі COSCO Dalian. Належыць кітайска-польскаму марскому прадпрыемству Chipolbrok. Урачыстая цырымонія прысваеньня караблю імя Крашэўскага адбылася 13 чэрвеня 2011 року ў Даляні[1].
«Крашэўскі» — пяты з заплянаванае сэрыі шасьці сучасных караблёў, прызначаных для перавозкі і апрацоўкі цяжкіх і буйнагабарытных грузаў[2][3], а ў 60-гадовай гісторыі фірмы Chipolbrok — ужо 75-я судзі́на[1].
Астатнімі караблямі ў сэрыі сталі: «Adam Asnyk», «Chipolbrok Star», «Parandowski», «Chipolbrok Galaxy» і «Chipolbrok Cosmos»[4]. Кожная судзіна сэрыі мае грузападымальнасьць 650 тонаў.
Парамэтры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]IMO: 9432153. MMSI: 209355000. Пазыўны: 5BKF3. Краіна: Кіпр.
Зьмяшчальнасьць — 30 000 тонаў. Даўжыня — 199,8 м, шырыня — 27,8 м, вышыня — 15,5 м. Хуткасьць — 19,5 вузлоў[5].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ceremonia w Dalianie nadania imienia «Kraszewski» statkowi firmy Chipolbrok (пол.) CRI Online. China Radio International (13 чэрвеня 2011). Праверана 25 лютага 2012 г.
- ^ mv Kraszewski (пол.). Promare Sp. z o.o. (24 лістапада 2011). Праверана 25 лютага 2012 г.
- ^ «Kraszewski» — nowy statek dla Chipolbroku (пол.). Wydział Promocji Handlu i Inwestycji Ambasady Rzeczy Pospolitej Polskiej w Pekinie (14 чэрвеня 2011). Праверана 25 лютага 2012 г.
- ^ Chipolbrok launched new building Adam Asnyk in China (анг.) The Motorship. Mercator Media Ltd (16 траўня 2010). Праверана 25 лютага 2012 г.
- ^ Naming Ceremony of 30,000DWT Heavy Lift Vessel «Kraszewski» // PandaNews. — 25 чэрвеня 2011. — В. 66. — С. 2.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэталі судзіны(недаступная спасылка) (рас.) // Shipping Explorer
- Фатаздымкі «Крашэўскага»(недаступная спасылка) // Vessel Tracker