Энтані Гордан
| Энтані Гордан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 лютага 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 183 см[3] | |
| Пазыцыя | ўінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2023 | Эвэртан | 65 (7) |
| 2021 | → Прэстан Норт Энд | 11 (0) |
| 2023—2026 | Ньюкасл Юнайтэд | 111 (24) |
| 2026— | Барсэлёна | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Ангельшчына (да 18)[d] | 10 (0) |
| 2019 | Ангельшчына (да 19)[d] | 7 (2) |
| 2020 | Ангельшчына (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2021—2023 | Ангельшчына (да 21)[d] | 16 (6) |
| 2024— | Ангельшчына | 22 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Э́нтані Го́рдан (па-ангельску: Anthony Gordon; нар. 24 лютага 2001 году) — ангельскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Вядомы сваім хуткастнымі здольнасьцямі, галявымі навычкамі і дрыблінгам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся ў акадэміях «Лівэрпулу» і «Эвэртану». Дэбютаваў у складзе апошняй з памянёных камандаў 6 сьнежня 2017 году ў матчы Лігі Эўропы супраць кіпрскага «Апалёну». 18 студзеня 2020 году Гордан дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд» (1:1). Пачаў часьцей гуляць у складзе клюбу з сэзону 2021—2022 гадоў. Свой першы гол у ангельскім першынстве забіў 2 студзеня 2022 году ў матчы супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[4]. У траўні быў названы найлепшым маладым гульцом году каманды з боку прыхільнікам клюбу[5]. Падчас летняга трансфэрнага вакна 2022 году яго зьвязвалі з «Чэлсі»[6][7]. Падчас студзеньскага трансфэрнага вакна Sky Sports паведамляла, што Гордан не зьявіўся на трэнаваньне, каб прымусіць кіраўніцтва каманды даць дазвол на ягоны пераход у «Ньюкасл Юнайтэд»[8].
29 студзеня 2023 году Гордан прыяднаўся да «Ньюкасл Юнайтэд» згодна з доўгатэрміновай дамовай[9]. Сума трансфэру, як паведамляла BBC Sport, першапачаткова складала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з патэнцыйным бонусам[10]. У новай дружыне запачаткаваў кар’еру 4 лютага, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне ў хатнім нічыйным матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд» (1:1)[11]. 18 лютага 2026 году Гордан загнаў чатыры галы ў пераможным матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць «Карабаху», які скончыўся зь лікам 6:1. Такім чынам, гулец адзначыўся першым хет-трыкам у прафэсійнай кар’еры, стаўшы трэцім гульцом «Ньюкасл Юнайтэд», які зрабіў хет-трык у Лізе чэмпіёнаў, пасьля Фаўстына Аспрыльлі і Алана Шырэра[12]. Ён таксама стаў першым гульцом клюбу, які ўлучыў чатыры галы ў адным матчы эўрапейскага турніру[13]. 29 траўня 2026 году Гордан далучыўся да клюбу Ля Лігі «Барсэлёны» на ўмовах пяцігадовага кантракту, які пачаў дзеіць 1 ліпеня 2026 году[14][15]. Паведамляецца, што сума дамовы склала 80 мільёнаў эўра[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны дэбютаваў 23 сакавіка 2024 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі[17]. Быў абраны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2024 году. Першым голам у складзе нацыянальнай каманды адзначыўся 17 лістапада таго ж году ў матчы супраць зборнай Ірляндыі[18].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Anthony Gordon // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.co.uk/anthony-gordon/profil/spieler/503733
- ↑ https://www.premierleague.com/players/23747/Anthony-Gordon/overview
- ↑ Poole, Harry (2.01.2022). «Everton 2–3 Brighton & Hove Albion». BBC Sport.
- ↑ «Pickford And Gordon Scoop Everton Awards». Everton F.C.
- ↑ «Anthony Gordon: Chelsea prepared to pay up to £60m for Everton forward». Sky Sports.
- ↑ Magowan, Alistair (30.08.2022). «Everton: Anthony Gordon transfer deadline has passed, says Frank Lampard». BBC Sport.
- ↑ «Anthony Gordon: Newcastle hold talks with Everton as winger fails to turn up to training for third consecutive day». Sky Sports.
- ↑ «Gordon Leaves Everton». Everton F.C.
- ↑ «Anthony Gordon: Newcastle sign Everton forward in £45m deal». BBC Sport.
- ↑ Johnston, Neil (4.02.2023). «Newcastle United 1–1 West Ham United». BBC Sport.
- ↑ Best reaction from Qarabağ FK win as Anthony Gordon and Newcastle United break records. Newcastle United F.C. (18.02.2026).
- ↑ Qarabağ vs Newcastle United: Champions League play-off first leg. BBC Sport.
- ↑ Anthony Gordon becomes an FC Barcelona player. FC Barcelona (29.05.2026).
- ↑ Anthony Gordon signs for Barcelona — NUFC. Newcastle United F.C..
- ↑ Barcelona agree €80m deal with Newcastle for Anthony Gordon. The Athletic (29.05.2026).
- ↑ McNulty, Phil (23.03.2024). «England 0–1 Brazil». BBC Sport.
- ↑ McNulty, Phil (17.11.2024). «England 5-0 Republic of Ireland: Hosts score five in second half to earn Nations League promotion». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
1 Ж. Гарсія · 2 Кансэлу · 3 Бальдэ · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Лёпэс · 8 Пэдры · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 12 Форт · 13 Шчэнсны · 14 Адэемі · 15 Крыстэнсэн · 16 Родры · 17 Гордан · 18 Мартын · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 26 Картэс · 27 Бісыву · 28 Фарыньяс · 29 Абдэлькарым · 36 Эспарт · Касадо · Г. Фэрнандэс · Т. Фэрнандэс · Барджы · Трэнэр: Флік |