Дэтройт Рэд Ўінгс
Дэтройт Рэд Ўінгс | |
Дывізіён | Атлянтычны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Усходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Дэтройт, Мічыган |
Заснаваны | 1926 |
Стадыён | Літл Сызарз Арэна (19 515) |
Колеры |
чырвоны і белы |
Гісторыя |
Дэтройт Кугарз 1926—1930 Дэйтройт Фолкэнз 1930—1932 Дэйтройт Рэд Ўінгс 1932 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | redwings.nhl.com (анг.) |
«Дэтройт Рэд Ўінгс» (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Атлянтычным дывізіёне Ўсходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройце (штат Мічыган, ЗША). Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгс» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).
У заўзятараў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміног — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэй-оф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгс» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля плэй-оф Кубка Стэнлі 1926 году, за час якога Заходняя хакейная ліга (ЗХЛ) была на мяжы закрыцьця[1], 17 красавіка было зладжанае пасяджэньне, каб разгледзець заяўкі на пашырэньне лігі. Існавала 5 розных групаў інвэстараў, якія жадалі стварыць каманду ў Дэтройце[2]. Падчас наступнага пасяджэньня 15 траўня ліга ўхваліла франшызу, якую мусіла ладкаваць група Таўнсэнда і Сэйбэрна[3]. Уладальнікі ЗХЛ Фрэнк і Лэстэр Патрыкі склалі ўгоду аб продажы гульцоў у НХЛ, пасьля чаго спынілі ўсе апэрацыі ў сваёй лізе. Новая дэтройцкая франшыза набыла хакеістаў з былой каманды «Вікторыя Кугарз», якія здабылі Кубак Стэнлі ў 1925 годзе і дасягнулі фіналу папярэдняй зімой. Новая франшыза ўспадкавала і назву, таму новы клюб менаваўся «Дэтройт Кугарз»[4].
Паколькі на той час арэна ў горадзе яшчэ не была пабудаваная, «Кугарз» свой першы сэзон гулялі на арэне ў Ўіндзары[5][6]. Ужо з сэзону 1927—1928 гадоў каманда ўладкавалася на новай арэне Дэтройт-Алімпія, які быў хатняй арэнай клюбу ажно да 15 сьнежня 1979 году. Гэта быў першы сэзон з Джэкам Адамзам, які стане тварам франшызы на працягу наступных 36 гадоў альбо як трэнэрам, альбо як дырэктарам[7]. Упершыню «Кугарз» прабіўся ў плэй-оф Кубка Стэнлі ў 1929 годзе, а зорным хакеістам тых часоў быў Карсан Купэр[5][8]. Дэтройцы саступілі ў двубоі «Таронта Мэйпл Ліфс»[9]. У 1930 годзе «Кугарз» былі перайменаваныя ў «Фэлканз».
У 1932 годзе кіраўніцтва НХЛ дазволіла гандляру зернем Джэймзу Норысу набыць «Фэлканз». Прадпрымальнік два разы да гэтага спрабаваў быў набыць які-небудзь клюб. Норыс адразу перайменаваў клюб у «Дэтройт Рэд Ўінгс», у гонар Манрэальскай аматарскай атлетычнай асацыяцыі, сябрам якой у маладосьці быў сам Норыс. Новая назва і эмблема, якая ўлучала кола, добра пасавала клюбу, які быў сталіцай аўтамабільнай вытворчасьці ЗША. Клюб у сэзоне 1932—1933 гадоў прабіўся ў плэй-оф, дзе пераадолеў першы раўндзе, выгуляўшы ў «Манрэаль Марунз»[10]. У паўфінале каманда саступіла «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[11].
У 1934 годзе «чырвоныя крылы» ўпершыню дасягнулі фіналу Кубка Стэнлі. У той камандзе блішчэлі Джон Сорэл, які закінуў 21 шайбу ў 47 гульнях, і Лары Оўры[12]. Тым ня менш, дэтройцы зьведалі паразу ад «Чыкага Блэк Гокс»[13]. Праз два сэзоны «Рэд Ўінгс» усё ж выйгралі свой першы Кубак Стэнлі ў 1936 годзе, перамогшы «Таронта Мэйпл Ліфс» у чатырох гульнях[13]. Дэтройт паўтарыў свой посьпех і праз год, гэтым разам перамогшы «Рэйнджарз»[13]. У 1938 годзе «Манрэаль Канадыенз» і «Дэтрой Рэд Ўінгс» сталіся першымі камандамі НХЛ, якія згулялі матчы ў Эўропе, наведаўшы Парыж і Лёндан.
За час вайны дэтройцы дакрочылі да фіналу чатыры разы, але толькі адзін раз здабывалі трафэй у 1943 годзе. Не зважаючы на добрыя вынікі, кіраўнік каманды Адамз працягваў шукаць спосабы палепшыць каманду. У 1945 годзе ў клюб былі запрошаныя Тэд Ліндсэй і Сыд Абэль, а праз год у клюбе віталі Гордзі Гова. Пачынаючы з сэзону 1948—1949 гадоў да сэзону 1954—1955 гадоў, ачоленыя трэнэра Томі Айвэнам, «Дэтройт Рэд Ўінгс» 7 разоў здабываў перамогу ў рэгулярных чэмпіянатах, усталяваўшы тым самым рэкорд НХЛ. Пасьля паразы ў фіналах Кубка Стэнлі ў 1948 і 1949 гадах, «чырвоны крылы» здолелі здабыць кубак у 1950, 1952, 1954 і 1955 гадах. Да ліку выбітных хакеістаў каманды таго часу, акрамя «прадакшн лайну», да якой уваходзілі Гоў, Ліндсэй і Абэль, улучаліся Боб Голдгэм, Марсэль Прынаво і Алекс Дэльвэкіё. Важкім гульцом быў брамнік Тэры Саўчук[14][15][16].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
32 | Джэк Кэмпбэл | 09.01.1992 | 34 | Алекс Лаян | 09.12.1992 | ||
35 | Віле Хуса | 06.02.1995 | 39 | Кэм Тэлбат | 05.07.1987 | ||
Абаронцы | |||||||
2 | Олі Мяаця | 22.08.1994 | 3 | Джастын Гол | 30.01.1992 | ||
8 | Бэн Шарот | 09.05.1991 | 20 | Альбэрт Югансан | 04.01.2001 | ||
22 | Шай Буюм | 26.03.2003 | 46 | Джэф Пэтры | 09.12.1987 | ||
53 | Морыц Зайдэр | 06.04.2001 | 56 | Эрык Густафсан | 14.03.1992 | ||
77 | Сыман Эдвінсан | 05.02.2003 | 84 | Вільям Лягесан | 22.02.1996 | ||
Нападнікі | |||||||
11 | Уладзімер Тарасенка | 13.12.1991 | 14 | Тайлер Мот | 10.03.1995 | ||
15 | Шэлдан Драйс | 23.04.1994 | 18 | Эндру Коп | 08.07.1994 | ||
23 | Люкас Раймонд | 28.03.2002 | 27 | Майкл Расмусэн | 17.04.1999 | ||
28 | Міхаэль Брэнсэг-Нюгар | 05.10.2005 | 29 | Нэйт Даніелсан | 27.09.2004 | ||
36 | Крыстыян Фішэр | 15.04.1997 | 37 | Джозэф Комфэр | 08.04.1995 | ||
43 | Картэр Мэйзар | 28.03.2002 | 48 | Юнатан Бэрггрэн | 16.07.2000 | ||
71 | Дылан Ларкін | 30.07.1996 | 85 | Эльмэр Сёдэрблям | 05.07.2001 | ||
88 | Патрык Кейн | 19.11.1988 | 90 | Жазэф Вэлено | 13.01.2000 | ||
92 | Марка Каспэр | 08.04.2004 | 93 | Алекс Дэбрынкат | 18.12.1997 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Coleman 1966. С. 498.
- ^ Coleman 1966. С. 508.
- ^ Coleman 1969. С. 7.
- ^ Coleman 1969. С. 8—9.
- ^ а б «Written History 1920s — Detroit Red Wings». NHL.
- ^ Bierma, Nathan (28.02.2018). «Windsor Arena, first home of the Red Wings, is still standing — for now». Vintage Detroit.
- ^ Wolak, Tony (14.08.2017). «Jack Adams, the Man and the Award». The Hockey Writers.
- ^ «1928—29 Detroit Cougars Roster and Statistics». Hockey-Reference.com.
- ^ «1928—29 Detroit Cougars Schedule and Results». Hockey-Reference.com.
- ^ «1933 NHL Stanley Cup Quarter-Finals: DET vs. MTM». Hockey-Reference.com.
- ^ «1933 NHL Stanley Cup Semi-Finals: DET vs. NYR». Hockey-Reference.com.
- ^ «1933—34 Detroit Red Wings Roster and Statistics». Hockey-Reference.com.
- ^ а б в «Stanley Cup Champions 1930-1939». NHL.
- ^ «1950—1951 Season». NHL.
- ^ Bak, Richard (6.12.2014). «1951—52 Stanley Cup Champions: The greatest team in Red Wings’ history». Vintage Detroit.
- ^ Duff, Bob (1.01.2017). «Terry Sawchuk: 100 Greatest NHL Players». NHL.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Coleman, Charles L. Trail of the Stanley Cup, Vol. 1; 1893-1926. — Montreal, Quebec: National Hockey League, 1966.
- Coleman, Charles L. The Trail of the Stanley Cup, Vol. 2; 1927–1946. — Sherbrooke, Quebec: National Hockey League, 1969.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз