Люкас Раймонд
| Люкас Раймонд | ||
|---|---|---|
| Рост | 182 см[1] | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 28 сакавіка 2002[1] (23 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Дэтройт Рэд Ўінгс | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 4, 2020 Дэтройт Рэд Ўінгс | |
| Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер | |
Лю́кас Раймо́нд (па-швэдзку: Lucas Raymond; нар. 28 сакавіка 2002 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Бацька гульца паходзіць з Францыі[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 кастрычніка 2018 году Раймонд дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе за гётэборскую «Фрэлюнду». Прыкметна, што Раймонд стаў першым гульцом, які нарадзіўся ў 2002 годзе, які згуляў у лізе[3]. Пазьней у тым жа сэзоне 28 сьнежня 2018 году хакеіст закінуў сваю першую шайбу ў браму суперніка «Шэлефтэо АІК», маючы ўсяго 16 гадоў[4]. 17 красавіка 2021 году гулец склаў трохгадовы кантракт з клюбам НХЛ «Дэтройт Рэд Ўінгс»[5].
У сваім першым паўночнаамэрыканскім сэзоне Раймонд запачаткаваў кар’еру ў НХЛ у матчы адкрыцьця. 19 кастрычніка 2021 году Раймонд забіў свой першы гол у браму «Каламбус Блю Джэкетс», што дапамагло дэтройцам здабыць перамогу зь лікам 4:1[6]. 24 кастрычніка Раймонд здабыў першы хет-трык у матчы супраць «Чыкага Блэкгокс» (6:3)[7]. Раймонд быў абраны найлепшым пачаткоўцам НХЛ за лістапад 2021 году пасьля таго, як зарабіў на свой рахунак 12 пунктаў у 14 гульнях[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45159/sweden — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ «Another Raymond everybody will love?». EP Rinkside.
- ↑ «Där tar Lucas Raymond sina första skär i en SHL-match och är således den första spelaren född 2002 att delta i en SHL-match». Frolunda HC
- ↑ «Lundqvist got the last word: „The victory warms a little extra“». Frolunda Indians.
- ↑ «Red Wings sign Lucas Raymond to entry-level deal». NHL.
- ↑ Hogg, Dave (19.10.2021). «Raymond, Red Wings defeat Blue Jackets». NHL.
- ↑ «Raymond gets hat trick as Red Wings beat Blackhawks 6-3». ESPN.
- ↑ «Raymond of Red Wings named NHL Rookie of the Month for November». NHL.