Мічыган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мічыган
Сьцяг Мічыгану Герб Мічыгану
Сьцяг Мічыгану Герб Мічыгану
Штат Мічыган на мапе ЗША
Мянушка «Штат расамах»
Сталіца Лэнсінг
Найбуйнейшы горад Дэтройт
Плошча
11-я па ЗША
- агулам 250 493 км²
- % вады 41,5
- шырата 41°41' пн. ш. па 48°18' пн. ш.
- даўгата 82°7' з. д. па 90°25' з. д.
Насельніцтва
9-е па ЗША
- агулам 9 883 360 (2012)
- шчыльнасьць 67,1/км²
Дата заснаваньня 26 студзеня 1837 (26-ы)
Губэрнатар Рык Снайдэр
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4
Афіцыйная старонка

Мі́чыган (па-ангельску: Michigan) — штат на сярэднім захадзе ЗША, уваходзіць ў групу штатаў паўночна-ўсходняга цэнтру. 26-ы штат у складзе саюзу. Сталіца — Лэнсінг. Найбуйнейшы горад — Дэтройт; іншыя буйныя гарады — Гранд-Рэпідс, Ўорэн, Флінт, Стэрлінг-Гайтс, Эн-Арбар.

Насельніцтва 9,94 млн. чалавек (8-е месца ў ЗША; зьвесткі 2000 году).

Кветка-знак з 1897 году — яблыневы колер. Афіцыйныя мянушкі — Wolverine State (штат расамах), Great Lake State (штат каля Вялікага возера).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат Мічыган займае плошчу 250,7 тыс. км² (11-е месца ў ЗША), 41,3 % гэтай плошчы прыходзіцца на водную прастору. Тэрыторыя штата складаецца з двух акружаных Вялікімі азёрамі паўвостраваў — Ніжняга і Верхняга, злучаных мастом Макіна, а таксама мноствы абтокаў.

На ўсходзе Мічыган мяжуе з канадзкай правінцыяй Антарыё і амывае водамі азёр Гурон і Эры, на поўдні мяжуе са штатамі Агаё і Індыяна, на захадзе мяжуе зь Вісконсіном і амываецца возерам Мічыган, на поўначы амываецца возерам Верхняе і мае водную мяжу са штатамі Ілінойс і Мінэсота.

Агульная берагавая лінія штата мае даўжыню 5,2 тыс. км (самы вялікі паказчык сярод кантынэнтальных штатаў). На тэрыторыі Мічыгана знаходзіцца больш 11 тыс. унутраных азёр, што істотна ўплывае на клімат штата.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу некалькіх тысячагодзьдзяў тэрыторыі Мічыгану насялялі індзейскія плямёны. Да часу зьяўленьня эўрапейцаў тут пражывалі індзейскія плямёны аджыбва, атава, патаватомі і віяндот. Першым эўрапейцам, які пабыў на Верхнім паўвостраве, быў Эт'ен Бруле (1622). У 1668 годзе місіянэр-езуіт Жак Маркет заснаваў тут першае селішча Су-Сэнт-Мары. У 1679 годзе Роберт ды ла Саль ажыцьцявіў пабудову першага эўрапейскага ветразнага судна на Верхнім возеры.

У 1701 годзе францускі афіцэр і дасьледчык Антуан Кадзілак заснаваў паселішча Дэтройт вакол форта Понтшартрэн (названы ў гонар тагачаснага францускага прэм'ер-міністра, Луі Філіпа, графа дэ Понтшартрэн).

У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя правінцыя перайшла ад французаў да ангельцаў у выніку Войны з французамі і індзейцамі. Пасьля амэрыканскай Вайны за незалежнасьць Мічыган увайшоў у склад Паўночна-заходняй Тэрыторыі. У 1794 годзе амэрыканскія войскі разьбілі індзейцаў у Бітве ў паваленых дрэў і па дамове Джэя атрымалі кантроль над некалькімі фартамі.

У 1805 годзе была створаная Тэрыторыя Мічыган. Падчас англа-амэрыканскай вайны 1812—1814 гадоў яна часова апынулася ў руках ангельцаў. У 1830-х тут пачаўся масавы прыток перасяленцаў, звязаны з стварэньнем канала Эры, дарожнай інфраструктуры, а таксама з разьвіцьцём сельскай гаспадаркі і здабыўнай прамысловасьці.

Парк Камэрыка ў Дэтройце, ЗША

У 1835 годзе была падпісаная канстытуцыя штата, але з-за тэрытарыяльнай спрэчкі з Агаё Мічыган уступіў у склад саюза толькі 26 студзеня 1837 году. Першым губэрнатарам штата стаў у 1835 годзе Стывэнс Мэйсан.

У Грамадзянскай вайне на баку паўночнікаў удзельнічала 23 % мужчынскага насельніцтва Мічыгана (больш 90 тыс. чалавек), каля 14 тысяч зь іх загінула.

У 1903 годзе на заводзе Генры Форда была заснаваная канвэерная вытворчасьць аўтамабіляў. У 1926 кампанія General Motors паставіла галіновы рэкорд, давёўшы гадавы аб'ём продажаў да $1 млрд.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мічыган, і ў першую чаргу Дэтройт, лічыцца цэнтрам амэрыканскага аўтамабілебудаваньня. Важныя крыніцы прыбыткаў таксама — турызм і паляваньне. Акрамя таго, маюцца карысныя выкапнінафта, жалезная руда, прыродны газ. Штат займае першае месца па вытворчасьці торфа.

Па ацэнцы Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 годзе ВУП Мічыгана склаў $365 млрд.

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мічыгансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Турызм і адпачынак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура і гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]