Юнатан Бэрггрэн
| Юнатан Бэрггрэн | ||
|---|---|---|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | скрайні нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 16 ліпеня 2000 (25 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Сэнт-Луіс Блюз | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 33, 201 Дэтройт Рэд Ўінгс | |
| Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер | |
Ю́натан Бэ́рггрэн (па-швэдзку: Jonatan Berggren; нар. 16 ліпеня 2000 году) — швэдзкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Сэнт-Луіс Блюз» з Нацыянальнае хакейнае лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Дэтройт Рэд Ўінгс» у другім раўндзе пад агульным 33 нумарам[1].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Берггрэн дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе, абараняючы колеры клюбу «Шэлефтэо АІК» падчас сэзону 2017—2018 гадоў. Наступны сэзон Бэрггрэн амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньне сьпіны. Сапраўды ўдалым атрымаўся чацьверты сэзон хакеіста ў клюбе, калі гулец зарабіў 45 пунктаў у 49 гульнях. З такім паказьнікам ён заняў шосты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў лігі. Прыкметна, што на той час гульца ўжо як некалькі гадоў як задрафтаваў клюб НХЛ «Дэтройт Рэд Ўінгс». У выніку па заканчэньню першынства нападнік далучыўся да клюбу «Гранд Рэпідс Грыфінз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. 21 траўня 2021 году Бэрггрэн склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Дэтройт Рэд Ўінгс»[2]. 10 лістапада 2022 году дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Першую шайбу швэд закінуў 15 лістапада 2022 году ў паядынку супраць «Анагайм Дакс», рэалізаваўшы большасьць.
16 верасьня 2024 году Бэрггрэн падпісаў новы аднагадовы кантракт на 825 тысяч даляраў з клюбам[3]. Пасьля няўдалых стартаў сэзону 2025—2026 гадоў «Рэд Ўінгс» адмовіліся ад швэда 16 сьнежня 2025 году[4], але ўжо на наступны дзень ён далучыўся да «Сэнт-Луіс Блюз»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Red Wings select forward Jonatan Berggren in second round». MLive.com.
- ↑ «Red Wings agree to terms with Jonatan Berggren on entry-level deal». Detroit Red Wings.
- ↑ Earegood, Connor (16.09.2024) Berggren, Red Wings Agree to 1-year Deal. The Hockey News.
- ↑ Kulfan, Ted (15.12.2025) Red Wings place slumping Jonatan Berggren on waivers. The Detroit News.
- ↑ Blues claim Berggren off waivers. St. Louis Blues (16.12.2025).