Перайсьці да зьместу

Дварэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дварэц
лац. Dvarec
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Дварэцкі
Насельніцтва: 820 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231474
СААТА: 4223817031
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′25″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 25.56972° у. д. / 53.40694; 25.56972Каардынаты: 53°24′25″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 53.40694° пн. ш. 25.56972° у. д. / 53.40694; 25.56972
Дварэц на мапе Беларусі ±
Дварэц
Дварэц
Дварэц
Дварэц
Дварэц
Дварэц
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дварэ́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзі. Цэнтар сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 820 чалавек. Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Дварэц — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Дварэч упамінаецца ў XV ст. як уладаньне князя Фёдара Даўголдавіча, пазьней Сьвідрыгайлы, з 1451 году — канцлера літоўскага Міхала Кезгайлы. У 1516 годзе Мікалай Кезгайла збудаваў тут касьцёл, Дварэц атрымаў статус мястэчка. У гэты час ён уваходзіў у склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1554—1555 гадох Дварэц знаходзіўся ў валоданьні Івана Гарнастая, з 1555 году да канца XVI ст. — Соф’і Кезгайлаўны. У канцы XVI ст. маёнтак перайшоў да Завішаў. У XVII ст. у тутэйшым касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Слонімскага павету. На 1804 год у мястэчку было 59 двароў, у 1870-я гады — 77 двароў, 2 царквы, касьцёл, капліца, 2 малітоўныя дамы, школа, багадзельня, 9 крамаў, 3 шынкі, штогод праводзіліся 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дварэц занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дварэц абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дварэц увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне польскага войска пад камандаю маёра Леона Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дварэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Слонімскім павеце.

У 1939 годзе Дварэц увайшоў у склад БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Дварэц уваходзіў у склад Наваградзкага раёну. На 1971 год у вёсцы было 222 двары, на 1993 год — 311, на 1997 год — 302. У 2000-я гады Дварэц атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 296 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 143, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 145, жабракоў 2[5]; 1878 год — 625 чал, зь іх 170 юдэяў[6]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1373 чал.; 1971 год — 609 чал.; 1993 год — 850 чал.[7]; 1997 год — 810 чал.[8]; 1999 год — 799 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 820 чал.

У Дварцы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, аптэка, пошта.

Ільнозавод, дрэваапрацоўчае прадпрыемства «Палац», сельская гаспадарка.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл
  • Сядзіба Радзівілаў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 194.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. T. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 236.
  7. ^ Шаблюк В. Дварэц // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 218.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 77.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]