Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Дварэц)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дварэц |
| Каардынаты | 53°24′39″ пн. ш. 25°34′31″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | нэарэнэсанс і нэабарока[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Дварцы. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на Наваградзкай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры нэарэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы касьцёл у Дварцы збудавалі ў 1516 годзе з фундацыі Мікалая Кезгайлы. У XVII ст. у касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дварэц апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1882 і 1895 гадох стары касьцёл адрамантавалі.
У 1904—1909 гадох у мястэчку збудавалі новы мураваны касьцёл.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1993 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго аднавілі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры нэарэнэсансу. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка. Цэнтральны нэф накрываецца 2-схільным дахам, бакавыя — 1-схільнымі. Галоўны заходні фасад дэкаруецца рустам, філёнгамі, ліштвамі аркавых праёмаў, лучковымі франтонамі, разьвітым антаблемэнтам з трыгліфным фрызам. У завяршэньні фасаду 2 бакавыя вежы зь фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элемэнты дэкору і архітэктурныя абломы выконваюцца цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Уваход празь невялікі прытвор з аркавым праёмам у руставаным абрамленьні.
Унутраная прастора падзяляецца на тры нэфы, перакрыцьці скляпеністыя[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1918 г.
- 1930-я гг.
- 1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Брама
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 120.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.