Дудзічы (Зьдзецельскі раён)
Выгляд
| Дудзічы, трансьліт. Dudzičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Зьдзецельскі |
| Сельсавет | Дварэцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°21′23″ пн. ш. 25°31′23″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1563 |
| Паштовы індэкс | 231476 |
| СААТА | 4223854026 |
| Нумарны знак | 4 |
| Дудзічы на мапе Беларусі ± Дудзічы | |
Ду́дзічы[1] — вёска ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Дудзічы ўваходзяць у склад Дварэцкага сельсавету. За 17 км на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу, 158 км ад Горадні, 6 км ад чыгуначнай станцыі Выгада.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва ўтворана ад прозвішча Дузіч, вытворнага ад асноў дуда, дудар. Паводле перапісу 1897 г. Дудзічы — вёска Раготненскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні (6 дамоў, 38 жыхароў). У 1905 г. тут было 58 жыхароў. У 1923 г. — 4 гаспадаркі, 18 жыхароў. Цяпер — у складзе саўгасу «Раготна» (в. Раготна)[2].
28 жніўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Раготнаўскага ў склад Дварэцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1996 год — 24 жыхары, 13 двароў
- 1999 год — 17 жыхароў
- 2010 год — 10 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 200
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. — Мн.: Універсітэцкае, 1997. С. 375
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251(недаступная спасылка) (рас.)