Царква Покрыва Багародзіцы (Дварэц)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дварэц |
Каардынаты | 53°24′24.90″ пн. ш. 25°34′14.20″ у. д. / 53.4069167° пн. ш. 25.5706111° у. д.Каардынаты: 53°24′24.90″ пн. ш. 25°34′14.20″ у. д. / 53.4069167° пн. ш. 25.5706111° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Аўтар праекту | І. В. Міхайлоўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дварцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на рагу Наваградзкай і Моўчадзкай вуліцаў. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дварцы збудавалі ў 1866—1869 гадох.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда. Роўнічныя фасады праразаюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Сылуэт завяршаюць самкнуты сфэрычны купал з купалам-цыбулінай над званіцай і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Стрыманы дэкор абмяжоўваецца філёнгамі, шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.