Геранім Валовіч
Геранім Валовіч | |
Герб «Багорыя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | к. 1573 Горадня |
Памёр | 1636 Цытавяны |
Род | Валовічы |
Бацькі | Рыгор Валовіч ? |
Жонка | Альжбета з Гаслаўскіх |
Дзеці | Тэкля Ганна |
Дзейнасьць | палітык, дзяржаўны дзяяч |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Валовіч.
Геранім Валовіч (Яраш; к. 1573, Горадня — 1636, Цытавяны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1589—1618), падскарбі дворны (1600—1605) і земскі літоўскі (1605—1618), падканцлер вялікі літоўскі (1618—1619), староста генэральны жамойцкі (з 1619)[1]. Трымаў Кобрынскае староста.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Валовічаў гербу «Багорыя», сын Рыгора, ваяводы смаленскага. Меў братоў Андрэя, Яўстаха і Паўла.
Набліжаны да караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы, быў ягоным сакратаром. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.
У Горадні збудаваў мост празь Нёман. Фундаваў некалькі касьцёлаў, апекваўся будовай Цытавянскага кляштару бэрнардынаў.
Ажаніўся з Альжбетай Гаслаўскай (да 1608). У шлюбе меў дачку Тэклю Ганну.
Будучы падскарбіем вялікім літоўскім, зьмяшчаў свой герб «Багорыя» ці манаграму HW на манэтах Вялікага Княства Літоўскага:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геранім Валовіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў