Леанід Мальцаў
Леанід Сямёнавіч Мальцаў | |
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту | |
---|---|
2 лістапада 2013 — 27 сьнежня 2016 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Боечка |
Наступнік: | Анатоль Лапо |
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі | |
4 сьнежня 2009 — 2 лістапада 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Юры Жадобін |
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь | |
24 верасьня 2001 — 4 сьнежня 2009 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Чумакоў |
Наступнік: | Юры Жадобін |
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь | |
10 кастрычніка 1995 — 1 лістапада 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Анатоль Кастэнка |
Наступнік: | Аляксандар Чумакоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 жніўня 1949 (75 гадоў) в. Вяценеўка, Слонімскі раён |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Леані́д Сямё́навіч Ма́льцаў (нар. 29 жніўня 1949, в. Вяценеўка, Слонімскі раён) — беларускі вайсковец, генэрал-палкоўнік, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь (2013—2016). Кандыдат сацыялягічных навук, доктар палітычных навук (2004)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1967 скончыў Менскую сувораўскую вайсковую вучэльню. Пасьля ў 1971 скончыў з адзнакай і залатым мэдалём Кіеўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню.
Служыў у Групе савецкіх войскаў у НДР. У 1979 з адзнакай скончыў Вайсковую акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Пасланы служыць на Далёкі Ўсход на пасаду намесьніка камандзіра мотастралковага палка, камандзіра мотастралковага палка, начальніка штаба — намесьніка камандзіра мотастралковай дывізіі, камандзіра мотастралковай дывізіі.
У 1992 скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў і прызначаны на пасаду першага намесьніка камандуючага агульнавайсковай арміяй Беларускай вайсковай акругі. Далей праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра 28 армейскага корпусу, начальніка Галоўнага штаба, першага намесьніка міністра абароны.
Упершыню міністрам абароны РБ прызначаны 10 кастрычніка 1995, а 1 лістапада 1996 — вызвалены з пасады за «праступак, які дыскрэдытуе вайсковае званьне афіцэра (зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане)». «П’янага» Мальцава паказвалі па беларускім тэлебачаньні.
У 1997—2000 першы намесьнік начальніка штабу па каардынацыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаваў — удзельніц СНД (Масква). Пасьля вяртаецца ў Беларусь — са сьнежня 2000 году — намесьнік Дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь.
Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2001 году прызначаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, адстаўлены 4 сьнежня 2009 году й адначасова прызначаны на пасаду сакратара Савету Бясьпекі Рэспублікі Беларусь[2].
У 2008 годзе Мальцаў заявіў, што ў беларускім войску «няма праблемы беларускай мовы»[3].
Загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2013 вызвалены ад пасады ў сувязі з прызначэньнем старшынём Дзяржаўнага пагранічнага камітэту[4]. Ад 2019 году дырэктар Інстытуту дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[5].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Воінскай Славы
- Ордэн «За службу Радзіме» I ступені
- Ордэн Сяброўства (Расея)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дысертацыя на тэму «Стратэгія вайсковага будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь ў сучасных умовах» на сайце «disserCat» —
- ^ Президент Республики Беларусь рассмотрел ряд кадровых вопросов, 4.12.2009, pravo.by(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Мальцаў: «Для аднаго салдата на беларускую мову не пяройдзем» // Радыё Свабода, 21 лютага 2008
- ^ Лукашэнка прызначыў Леаніда Мальцава кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта Сілавікі. Наша Ніва (2 лістапада 2013). Праверана 4 лістапада 2013 г.
- ^ Леанід Мальцаў знайшоў новую працу. Наша Ніва (4 студзеня 2019).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Выпускнікі Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні
- Выпускнікі Кіеўскай найвышэйшай агульнавайсковай каманднай вучэльні
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі Генэральнага штабу Расеі
- Выпускнікі Адэскай вайсковай акадэміі
- Кавалеры ордэна Воінскай Славы
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
- Беларускія генэралы
- Міністры абароны Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты сацыялягічных навук
- Дактары палітычных навук
- Кіраўнікі дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ