Станіслаў Зась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станіслаў Зась
Stanislav Zas.jpg
Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі
4 лістапада 2015 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Аляксандар Мяжуеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 жніўня 1964 (55 гадоў)
Чарнігаўская вобласьць, Украінская ССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 18 жніўня 1964, Чарнігаўская вобласьць, УССР, СССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч, дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі (з 2015), кандыдат вайсковых навук. Генэрал-лейтэнант (2016)[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1985 року з адзнакай скончыў Бакінскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню. Праходзіў вайсковую службу на пасадах камандзіра мотастралковага ўзводу, асобнага выведвальнага ўзводу, камандзіра мотастралковай роты, камандзіра камэнданцкай роты, намесьніка камандзіра батальёна.

У 1993—1995 навучаўся ў Агульнавайсковай акадэміі Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі(ru), у 1996 року з адзнакай і залатым мэдалём скончыў Вайсковую акадэмію Рэспублікі Беларусі.

Служыў у беларускім войску на пасадзе намесьніка камандзіра мотастралковага палку, быў ад’юнктам Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусі, намесьнікам начальніка аддзелу вайсковага будаўніцтва галоўнай апэратыўнай управы Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі, намесьнікам начальніка галоўнае ўправы — начальніка 1-е ўправы галоўнай апэратыўнай управы Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Беларусі.

У 2005 року з адзнакай і залатым мэдалём скончыў Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі(ru).

29 жніўня 2008 року загадам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны намесьнікам дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Беларусі[2](рас.).

1 ліпеня 2015 року загадам Аляксандра Лукашэнкі прызначаны выканаўцам абавязкаў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі[3](рас.). 4 лістапада 2015 року прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]