Фартуна Дусэльдорф
Фартуна Дусэльдорф | |||||
Поўная назва | Düsseldorfer Turn- und Sportverein Fortuna 1895 e.V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 5 траўня 1895 | ||||
Горад | Дусэльдорф, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Эспрыт Арэна Умяшчальнасьць: 54 600 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга 2 | ||||
· 2023—2024 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы f95.de (ням.) |
«Фартуна» (па-нямецку: Fortuna) — нямецкі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Дусэльдорфе, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, у цяперашні час гуляе ў Бундэсьлізе, першым дывізіёне нямецкай футбольнай сыстэмы лігаў. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе й увайшоў у лігу ў 1913 годзе, дзе яны былі неад’емнай часткай найвышэйшага дывізіёну з пачатку 1920-х гадоў да стварэньня агульнанацыянальнай лігі ў 1963 годзе, дзе яны прынялі ўдзел у 22 сэзонах паміж 1966 і 1997 гадамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самыя раньнія сьведчані спартовай асацыяцыі пазначаюцца стварэньнем гімнастычнага клюбу «Turnverein Flingern» 5 траўня 1895 году ў вёсцы Флінгерн, якая на сёньня зьяўляецца часткай гораду Дусэльдорф. Дзьве іншыя каманды, які маюць непасрэднае дачыненьне да сучаснага клюбу, былі заснаваныя крыху пазьней, «Dusseldorfer Fußballklub Spielverein» быў заснаваны ў 1908 годзе й «FK Alemania 1911» быў заснаваны ў 1911 годзе.
У сярэдзіне 1913 году гэтыя два клюбы аб’ядналіся ў адзіны клюб «Düsseldorfer Fußball-Club Fortuna 1911», які правёў свой дэбютны сэзон лізе Заходненямецкай асацыяцыі ў сэзоне 1913—1914 гадоў.
Міжваенны пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 лістапада1919 году да клюбу далучыўся яшчэ адзін мясцовы клюб «TV Flingern»[2]. У канцы 1920-х гадоў «Фартуна» атрымала перамогу ў мясцовым спаборніцтве Бэцырклізе. У 1928 годзе за нацыянальную зборную Нямеччыны дэбютаваў першы прадстаўнік клюбу Эрнст Альбрэхт, а ў 1929 годзе клюб атрымаў яшчэ адну перамогу ў Бэцырклізе. Клюб працягваў добра гуляць у 1930-х гадох, атрымаўшы тры тытулы за першыя чатыры гады ў мясцовых спаборніцтвах.
У 1933 годзе «Фартуна» дамаглася найвышэйшага посьпеху ў сваёй гісторыі, стаўшы чэмпіёнам Нямеччыны. У фінальным раўндзе каманда не прапусьціла ніводнага мяча. «Фартуна» разграміла «Форвэртс-Разэншпорт» з Глівіцаў зь лікам 9:0, «Армінію» з Гановэру зь лікам 3:0, «Айнтрахт» з Франкфурту-на-Майне зь лікам 4:0 і «Шальке-04» з Гельзэнкірхэну зь лікам 3:0.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.kicker.de/fortuna-duesseldorf/team-trainer/2-bundesliga/2022-23
- ^ Grüne, Hardy (2001). Vereinslexikon. Kassel: AGON Sportverlag ISBN 3-89784-147-9