Перайсьці да зьместу

Кёльн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кёльн
Поўная назва 1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.
Заснаваны 13 лютага 1948
Горад Кёльн, Нямеччына
Стадыён Райн-Энэргі-Штадыён
Умяшчальнасьць: 50 374[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2025—2026 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc.de (ням.)​ (анг.)

«Кёльн» (па-нямецку: Köln) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кёльну. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Нямеччыны і 4-разовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 году пасьля зьліцьця клюбаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафэсійныя футбольныя нямецкія клюбы, «Кёльн» ёсьць часткай вялікага спартовага клюбу, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасьці клюбы па гандболе, настольным тэнісе й мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клюбу зьяўляюцца «Барусія» Мёнхэнглядбах, «Баер» і «Фартуна» Дусэльдорф, то бок гэта ўсё клюбы з аднаго рэгіёну, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Райну.

Налічваючы больш за 100 тысяч сяброў, «Кёльн» зьяўляецца чацьвертым паводле велічыні клюбам краіны[3][4].

У 1930-я — 1940-я гады ў горадзе Кёльне грунтаваліся некалькі футбольных камандаў прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя зьвязы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія пасьпяхова выступалі ў сваім горадзе й прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіянату Райнлянду, тым больш — у першынстве Нямеччыны. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку камандаў з Трыру, Аахэну й Дурэну аказалася непераадольнай.

Казёл ёсьць традыцыйным сымбалем клюбу.

Рашэньнем жыхароў гораду, якія ўсьвядомілі неабходнасьць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў зьвязаў, быў створаны адзін клюб, які ўвабраў усіх найлепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 году была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя зьвязы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зьліцьця камандаў сталі Франц Крэмэр і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сьцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных гульцоў, кажучы сакрамэнтальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Нямеччыны разам з намі?».

Франц Крэмэр стаў першым прэзыдэнтам новай каманды й заставаўся ім да сваёй сьмерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сэзонаў Крэмэр сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафэсійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клюб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Найвышэйшай лігі Нямеччыны.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэньні сэзону, якая супала з карнавальнымі сьвятамі, адзін з гасьцей паднёс босу клюбу жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнэра Гэнэса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку й усім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клюбу й стаў адлюстроўвацца на лягатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2021 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ўжо «Гэнэс Восьмы».

У 1950-х і на пачатку 1960-х гадоў футбалісты зь берагоў Райну ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Нямеччыне. Гэта было посьпехам для клюбу, якога зусім нядаўна ня існавала. Посьпехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафэй краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале зь лікам 4:0 быў разьбіты «Нюрнбэрг».

У 1963 годзе каманда была абраная, як і іншыя 16 дружынаў, у якасьці аднаго з клюбаў навастворанай Бундэсьлігі, новай прафэсійнай футбольнай лігі Нямеччыны. «Кёльн» працягнуў здабываць перамогі, стаўшы першым чэмпіёнам Бундэсьлігі ў першым сэзоне 1963—1964 гадоў. Зьяўляючыся чэмпіёнам краіны, «Кёльн» стаў прадстаўніком Нямеччыны ў розыгрышу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў сэзону 1964—1965 гадоў, дзе на чвэрцьфінальнай стадыі сустрэўся з ангельскім «Лівэрпулам». Пасьля двух нічыіх 0:0 была згуляная трэцяя гульня, якая таксама ня выявіла пераможцу, бо скончылася зь лікам 2:2. Паколькі сэрыя пэнальці тады яшчэ не выкарыстоўвался дзеля вызначэньня мацнейшай дружыны, лёс клюбаў вызначыла падкідваньне манэты. Дзіўна, але ў першы раз манэта вэртыкальна ўтыркнулася ў зямлю, але з другой спробы прасоўваньне далей атрмалі ангельцы. Клюб таксама стаў першай камандай Бундэсьлігі, які прыцягнуў у свае шэрагі бразыльскага гульца, склаўшы ўгоду з Зэзэ за рэкордную на той час сплату ў памеры 150 тысяч нямецкіх марак[5]. У сэзоне 1964—1965 гадоў «Кёльн» заняў другое месца ў розыгрышу нямецкага першынства, а ў сэзоне 1967—1968 гадоў здабыў свой першы Кубак Нямеччыны.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Марвін Швэбэ Edit this on Wikidata (капітан) 1995
2 Сьцяг Швайцарыі Аб Ёэль Шмід Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Харватыі Аб Борна Соса (ар. Кр. Пэлас) 1998
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Тыма Гюбэрс Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Нямеччыны ПА Том Краўс Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Тунісу ПА Эльес Схіры 1995
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Люка Вальдшміт Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Ісьляндыі ПА Ісак Ёганэсан Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Рагнар Ахэ Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Саід Эль-Маля Edit this on Wikidata 2006
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Рэйган Гэскі Edit this on Wikidata 2008
14 Сьцяг Ганы Аб Гідэон Мэнса Edit this on Wikidata 1998
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Імад Рондыч Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Бэльгіі Аб Алесіё Кастра-Мантэс Edit this on Wikidata 1999
19 Сьцяг Нямеччыны Нап Малек Эль-Маля Edit this on Wikidata 2005
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нямеччыны Бр Рон-Робэрт Цылер 1989
21 Сьцяг Францыі Бр Мартэн Жам Edit this on Wikidata 2008
22 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джамай Сымпсан-П’юзі Edit this on Wikidata 2005
23 Сьцяг Аўстраліі ПА Пол Окан-Энстлер Edit this on Wikidata 2005
24 Сьцяг Грузіі Аб Лука Лачашвілі Edit this on Wikidata 1998
27 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Тэйс Далінга Edit this on Wikidata (ар. Балёньня) 2000
28 Сьцяг Нарвэгіі Аб Сэбастыян Сэбулянсэн Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Нямеччыны Нап Ян Тыльман Edit this on Wikidata 2002
30 Сьцяг Нямеччыны Нап Марыюс Бюльтэр Edit this on Wikidata 1993
31 Сьцяг Партугаліі ПА Жыл Нэвіш Edit this on Wikidata 2008
33 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Раў ван дэн Бэрг Edit this on Wikidata 2004
37 Сьцяг Нямеччыны Нап Лінтан Майна Edit this on Wikidata 1999
44 Сьцяг Нямеччыны Бр Матыяс Кобінг Edit this on Wikidata 1997
47 Сьцяг Ангельшчыны Нап Майкі Мур Edit this on Wikidata (ар. Тотэнгэм) 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]