Казімер Караль Белазор
Выгляд
Герб «Вянява» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | каля 1608 |
| Памёр | каля 1680 |
| Род | Белазоры |
| Бацькі | Габрыель Белазор Крыстына з Астроўскіх |
| Жонка | Кацярына з Раецкіх |
| Дзеці | Крыштап Казімер, Караль, Юры, Даніель |
| Дзейнасьць | вайсковец |
Казімер Караль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводзтва — каля 1680) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1664—1667), ваявода менскі (1667—1680).
Трымаў Навамлынскае староства (з 1628).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Габрыеля, упіцкага падкаморага, і Крыстыны з Астроўскіх. Меў брата Станіслава.
Займаў пасады падсудка вількамірскага ў 1634—1657 і маршалка упіцкага ў 1657—1664. Абіраўся паслом на соймы 1648 і 1661, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1666—1667.
У 1649—1651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казімера Паца з швэдамі пад Мітавай[1].
Ажаніўся з Кацярынай Раецкай, зь якой меў сыноў Крыштапа Казімера, Караля, Юрыя, Даніеля.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4