Гедэон Дунін-Раецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гедэон Дунін-Раецкі
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1654
Род Дуніны-Раецкія
Бацькі Бальцар Дунін-Раецкій
Дзеці Уладзіслаў
Тэафіл
Зыгмунт
Гедэон
Сьвятаслава
N. дачка
N. дачка
Дзейнасьць вайсковец

Гедэон Дунін-Раецкі (па-польску: Gedeon Dunin-Rajecki, ? — 1654) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дэрпцкі падкаморы, парнаўскі кашталян у 1631 годзе, у сьнежні 1634 году названы кашталянам менскім, менскі ваявода ў 1649, румборскі староста.

З роду Дунінаў-Раецкіх герба «Лебедзь», сын троцкага войскага Бальцара.

Удзельнічаў у вайсковых экспэдыцыях гетмана Яна Караля Хадкевіча; ў 1625 годзе, калі швэдзкі кароль Густаў II Адольф уварваўся ў ВКЛ, быў абраны камандзірам вількамірскай шляхты, разам зь якой разьбіў швэдзкі атрад у 100 коняў пад Чадошкамі (pod Czadoscami); ў 1633 годзе сваім коштам выставіў харугву і прыбыў пад Смаленск дзеля дапамогі каралю Ўладзіславу, ад якога атрымаў потым ва ўзнагароду шэраг дзяржаўных пасад.

Меў чатырох сыноў: румборскага старосту Ўладзіслава, лідзкага маршалка Тэафіла, Зыгмунта і Гедэона; і трох дачок:

  1. Сьвятаславу, якая была замужам чатыры разы: за берасьцянскім падкаморым Вацлавам Ляшчынскім, потым за смаленскім ваяводай Саковічам, далей за падольскім генэралам Мікалаем Патоцкім і, нарэшце, за харужым надворным каронным Пражмоўскім;
  2. N., двойчы ў шлюбе, першы раз з лідзкім маршалкам Халецкім, а потым з падскарбіям літоўскім Трызнай;
  3. N. у шлюбе з слонімскім старостам Стэфанам Радзімінскім-Франкевічам.

З двух апошніх адна была замужам за падчашым літоўскім Крыштапам Патоцкім.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.