Багдан Сапега (сын Паўла)
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1530 |
Памёр | да 22 чэрвеня 1593 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Сапега Алена Гальшанская |
Жонка | Марыя Капуста Апалёнія Друцкая-Сакалінская |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Андрэй, Павал Стэфан, Мікалай Крыштап, Барбара, Соф’я Агата, Рэгіна (Ганна) |
Багдан Сапега (каля 1530 — 1-я палова 1593) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (1579 — 3 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па сьмерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі (з 21 траўня 1588 «па Мікалаю Сапегу»).
Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Сьвятошынам, Гердышкамі, Асьнежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (1572—1582).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў брата Мікалая.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (1566—1569). Па сьмерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абраньня на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складаньня уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.
Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганеньняў на кальвіністаў[2]. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.
Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:
- Андрэй (? — 1630), староста гомельскі і бельскі
- Павал Стэфан
- Мікалай Крыштап
- Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая па сьмерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базылянаў у Вільні;
- Соф’я Агата (Агаф’я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайка, а другі — за берасьцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
- Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Юрыя Трызны.
Другі шлюб з Апалёніяй Друцкай-Сакалінскай быў бязьдзетным[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 87. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
- ^ Bohdan Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8