Перайсьці да зьместу

Ян Казімер Жаба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Казімер Жаба

Герб «Касьцеша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1683
Памёр 16 траўня 1754(1754-05-16) або 26 траўня 1754(1754-05-26)[1]
Род Жабы
Бацькі Геранім Жаба
Кацярына Праташэвіч
Жонка Барбара Людвіка Дзедушынская
Дзеці Станіслаў
Ігнаці
Дзянісі
Францішак
Геранім
Барбара
Людвіка

Ян Казімер Жаба (па-польску: Jan Kazimierz Żaba, 1683 — 16 траўня 1754) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

З роду Жабаў гербу «Касьцеша», сын Гераніма і Кацярыны Праташэвіч. Палкоўнік гусарскай харугвы, шматразовы рэгімэнтар літоўскіх войскаў, пасол на соймы, дэпутат Трыбуналаў ВКЛ, менскі ваявода з 1721. У 1721 набыў маёнтак Ушачы.

Быў ў шлюбе з Барбарай Людвікай Дзедушынскай гербу «Сас», дачкой бароўскага харужыя, рэгімэнтара і старосты жукоўскага Станіслава й Яаны Устрыцкай гербу «Прэстрал», меў дзяцей:

  • Станіслава, езуіта;
  • Ігнація, езуіта;
  • Дзянісія, уніяцкага каплана базыльяніна;
  • Францішка кіяльскага старосту, у шлюбе з Цэцыліяй Ліпскай. Спрыяў прыняцьцю Ушачамі ў 1758 магдэбурскага права;
  • Гераніма, кашанскага старосту, у шлюбе з Гэленай Хамінскай;
  • Барбару, жонку віленскага падчашыя Томаша Марцінкевіча;
  • Людвіку, жонку падчашыя ВКЛ Ігнація Пілсудзкага.
  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 28.