Крыштап Станіслаў Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крыштап Станіслаў Завіша
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 красавіка 1660
Горка (Гарадзенская вобласьць), Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Памёр 15 жніўня 1721
Бярдычаў, Брацлаўскае ваяводзтва, Малапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Пахаваны Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Род Завішы
Бацькі Андрэй Казімер Завіша
Аляксандра з Агінскіх
Жонка Тэрэза з Тышкевічаў
Дзеці Ігнаці, Барбара
Дзейнасьць палітык
У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.

Кры́штап Станісла́ў Заві́ша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721, Бярдычаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі1720).

Трымаў Менскае1685) і Чачэрскае1684) староствы[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Андрэя Казімера, пісара вялікага літоўскага, і Аляксандры з Агінскіх. Па сьмерці бацькі выхоўваўся дзядзькам канцлерам вялікім літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцьці: некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Сьпярша падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, аднак у Вялікую Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].

Ажаніўся з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. У шлюбе меў сына Ігнація і дачку Барбару.

Адзін з асноўных фундатараў капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску. Па сьмерці ў ёй жа быў пахаваны[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасьць бязь зьменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мэлёдыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае зь літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мэмуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVIIXVIII стагодзьдзяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 394.
  2. ^ Мархель У. Завіша Крыштоф Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 638.
  3. ^ Габрусь Т. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]