Перайсьці да зьместу

Андрэй Масальскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Масальскі

Герб «Масальскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1651
Памёр 1651[1]
Род Масальскія
Бацькі Фёдар Масальскі
Багдана з Лукомскіх
Жонка Альжбета з Вэйгераў
Крыстына з Тышкевічаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Станіслаў, Ізабэла
ад 2-га шлюбу: Казімер, Марцыбэла

Андрэй Масальскі (? — 1651) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (16271643), ваявода менскі (16431645) і берасьцейскі1645)[2].

З алекшыцкай лініі княскага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Фёдара, маршалка гарадзенскага, і князёўны Багданы з Лукомскіх.

У 1618 атрымаў урад маршалка гарадзенскага, у сакавіку 1643 — ваяводы менскага (займаў гэтую пасаду да 13 студзеня 1645, калі паступіў на ваяводу берасьцейскага).

Першы раз ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы холмскага Яна Вэйгера, другі — з Крыстынай, дачкой ваяводы кіеўскага Януша Тышкевіча. У першым шлюбе меў сына Станіслава і дачку Ізабэлу, у другім — сына Казімера і дачку Марцыбэлу.