Перайсьці да зьместу

Крыштап Рудаміна-Дусяцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крыштап Рудаміна-Дусяцкі

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1655
Род Рудаміны-Дусяцкія
Бацькі Ян Рудаміна-Дусяцкі
Фэліцыя з Талочкаў
Дзеці Пётар

Крыштап Рудаміна-Дусяцкі (? — 1655) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (16451654), ваявода менскі1654).

Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна, войскага браслаўскага, і Фэліцыі з Талочкаў. Меў братоў Яна і Пятра.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Марбурскім і Падуанскім унівэрсытэтах.

Удзельнічаў у войнах з Швэцыяй 1600—1629, Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 і 1654—1667. Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621).

У 16301645 займаў пасаду маршалка браслаўскага. Абіраўся паслом на соймы 1627 і 1632. Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1639, 1644 і 1653[1].

Меў сына Пятра.

  1. ^ Пазднякоў В. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.