Міхал Сясіцкі
Выгляд
(Перанакіравана з «Міхал Казімер Даўмонт-Сясіцкі»)
Герб «Галава буйвала» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 22 кастрычніка 1713 |
Род | Сясіцкія |
Бацькі | Казімер Уладзіслаў Сясіцкі |
Дзеці | Марцыяна |
Міхал Даўмонт Сясіцкі (? — 22 кастрычніка 1713) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (1681—1698) і амсьціслаўскі (з 1698).
Трымаў Вількамірскае староства (з 1672/1673)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Сясіцкіх гербу «Галава буйвала», сын Казімера Уладзіслава Сясіцкага, кухмістра вялікага літоўскага.
Служыў у войску, у 1670-1680-х ваяваў з туркамі. У 1667 атрымаў урад вількамірскага харунжага. Абіраўся паслом на соймы 1670—1679, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1692 і 1699. Прыхільнік групоўкі Пацаў, з 1680-х — Сапегаў.
У шлюбе меў дачку Марцыяну, якая выйшла за Міхала Антонія Радзівіла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Сясіцкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 653.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0