Ян Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Пац
POL COA Gozdawa.svg
Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1550
Памёр 1610
Род Пацы
Бацькі Дамінік Пац
Ганна з Лозкаў
Жонка Крыстына з Нарушэвічаў
Соф’я зь Вішнявецкіх
Дзеці Крыштап, Аляксандар, Аўрэліян, Ян Казімер, Павал, Фэлікс, Ганна

Ян Пац (каля 1550 — верасень або кастрычнік 1610) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (15801589), ваявода менскі1600).

Трымаў Камянецкае і Даўгяліцкае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Дамініка, кашталяна смаленскага, і Ганны з Лозкаў. Меў брата Мікалая і браценіка Іпація Пацея.

У 1582 атрымаў прывілей на вёску Дымнікі ў Камянецкай дзяржаве. У 1584 атрымаў падобныя прывілеі на сёлы Ківіле і Кліколе на Жамойці, якія яму саступіў кашталян смаленскі ягоны стрый Мікалай Пац. У 1585 прызначаны каралем камісарам дзеля разьмежаваньня каралеўскіх земляў з маёнткамі, што належалі Пацам. На сойме 1587 прапанаваў абраць на сталец Рэчы Паспалітай цара маскоўскага Фёдара Іванавіча[1]. У 1588 кароль і вялікі князь дазволіў яму выкупіць Камянецкае староства ў нашчадкаў ваяводы берасьцейскага Гаўрылы Гарнастая. У тым жа годзе прадаў князю Мікалаю Крыштапу Радзівілу мястэчка Кунаса недалёка ад Нясьвіжа за 12000 коп грошаў.

29 красавіка 1589 атрымаў урад віленскага цівуна, а 9 сакавіка 1600 — ваяводы менскага «па Андрэю Завішы».

У 1592 абраны маршалкам інквізыцыйнага сойму. У 1594 быў мадэратарам дыспута езуіта ксяндза Сьміглецкага з арыянамі. У 1595 канцлер Леў Сапега са згоды караля саступіў яму Даўгяліцкую дзяржаву. На Варшаўскім сойме 1596 прызначаны камісарам дзеля разьмежаваньня Падляскага, Берасьцейскага ваяводзтваў і Гарадзенскага павету. Вызнаваў кальвінізм, з 1600 каталік.

Купіў мястэчка Чартарыйск на Валыні ў князя Юрыя Чартарыйскага, які абумовіў сябе права на пражываньне ў замку Чартарыйскім на працягу сямі год. Але Ян Пац быў з гэтым нязгодзен і сам там пасяліўся. У адказ 5 сьнежня 1602 князь Ю. Чартарыйскі са сваімі людзьмі і сябрамі Бэнэдыктам Гулевічам і кашталянам брацлаўскім Мікалаем Сямашкай напалі на Чартарыйск і пабілі людзей Паца, а яго самога паранілі. Я. Пац паклікаў грабежнікаў на каралеўскі суд, але ў 1603 абодвы бакі дасягнулі замірэньня з дапамогай ваяводы віленскага князя Крыштапа Радзівіла і ваяводы валынскага князя Аляксандра Астроскага. Юры Чартарыйскі адмовіўся ад вольнага пражываньня ў замку Чартарыйскім і прадаў яго за 400000 злотых, а Ян Пац у сваю чаргу запісаў Чартарыйскаму замак і мястэчка Муравіца(pl) ў Валынскім ваяводзтве.

Першы шлюб з Крыстынай Нарушэвіч, дачкой кашталяна смаленскага Станіслава Камаеўскага, быў бязьдзетным. У другім шлюбе з Соф’яй Вішнявецкай (1569 — 4 лютага 1619), дачкой ваяводы валынскага Андрэя і Яўфіміі Вяржбіцкай, нарадзіліся сямёра дзяцей:

Па сьмерці Яна Паца ягоная жонка выйшла за расенскага і скерстымонскага старосту Крыштапа Вацлава Шэмета. Памерла 4 лютага 1619 у Бярэзані, пахавана ў катэдры Сьвятога Станіслава ў Вільні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 422.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski / wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
  • Wolff J. Pacowie: materyjały historyczno-genealogiczne. — Petersburg, 1885.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.