Пётар Тышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Тышкевіч
Пётар Тышкевіч
Пётар Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1571 (?)
Памёр 1631 (?)
Род Тышкевічы
Бацькі Юры Тышкевіч
Ганна з Катовічаў
Жонка Рэгіна з Галоўчынскіх
Дзеці Казімер, Барбара, Мар’яна, Соф’я, Крыстына, Дарота, Кацярына
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч

Пётар Тышкевіч (1571, места Берасьце — 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (16111618) і ваявода менскі (з 1618).

Быў старостам менскім. Граф на Лагойску й Бярдычаве

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Юрыя, ваяводы берасьцейскага, і Ганны з Катовічаў. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя.

28 ліпеня 1611 атрымаў урад кашталяна менскага «па сьмерці Шчаснага Галоўчынскага», 6 верасьня 1618 — ваяводы менскага «па Мікалаю Сапегу».

Быў адным з фундатараў касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштару дамініканаў у Менску: у 1615 набыў пляц каля Высокага Рынку і скрыжаваньня вуліцаў Валоцкай і будучай Дамініканскай і пачаў будаваць мураваны касьцёл і 2-павярховы кляштар пры ім. 26 студзеня 1617 пацьвердзіў права татараў-магамэтанаў на мячэт і выдзеленую пад яго зямлю.

Ажаніўся з Рэгінай, дачкой кашталяна менскага князя Шчаснага Галоўчынскага. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Па сьмерці Пятра Тышкевіча, ягоная жонка выйшла замуж за ваяводу віцебскага Крыштапа Кішку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]