Адам Гложак
| Адам Гложак | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 ліпеня 2002[1][2] (23 гады) | |
| Рост | 1,85 м | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гофэнгайм | |
| Нумар | 23 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2022 | Спарта Прага | 105 (34) |
| 2022—2024 | Баер Левэркузэн | 52 (7) |
| 2024— | Гофэнгайм | 27 (8) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Чэхія (да 17)[d] | 10 (5) |
| 2019— | Чэхія (да 21)[d] | 8 (3) |
| 2020— | Чэхія | 41 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Адам Гложак (па-чэску: Adam Hložek; нар. 25 ліпеня 2002 году) — чэскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Гофэнгайм» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У веку 12 гадоў поруч з сваім старэйшым братам Даніелем пераехаў з родных Іванчыцаў у сталіцу, дзе далучыўся да моладзевай акадэміі «Спарты»[3]. 2 кастрычніка 2018 году дэбютаваў у асноўным складзе клюбу, зьявіўшыся ў матчы Кубка Чэхіі супраць клюбу «Славай»[4]. 10 лістапада зьявіўся на пляцоўцы ў матчы чэмпіянату краіны супраць «Карвіны», дзе пражане здабылі перамогу зь лікам 2:1. У далейшым пачаў больш прыцягвацца да матчаў «Спарты». Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў поруч зь Янам Кухтам стаў найлепшым бамбардзірам лігі, не зважаючы на тое, што прапусьціў чатыры месяцы праз пашкоджаньне[5].
2 чэрвеня 2022 году ўінгер далучыўся да нямецкага «Баеру» зь Левэркузена, склаўшы працоўную дамову на пяць гадоў[6]. 17 сакавіка 2024 году футбаліст забіў важны гол у пераможным матчы супраць «Фрайбургу» (3:2)[7]. Па вяртаньні пасьля траўмы галёнкаступнёвай суставы, празь якую ён быў выключаны з гульні на месяц, 5 траўня 2024 году Гложак зрабіў хет-трык з галявых перадачаў у матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахту» ў пераможным зь лікам 5:1 сустрэчы. У выніку чэх стаў найлепшым гульцом матчу[8]. 17 жніўня 2024 году Гложак падпісаў шматгадовы кантракт з «Гофэнгаймам»[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі 4 верасьня 2020 году ў матчы Лігі Нацыяў супраць зборнай Славаччыны[10]. У 2021 годзе быў далучаны да складу зборнай на чэмпіянат Эўропы 2020 году[11]. У кастрычніку 2021 году ўлучыў першы гол у кашулі нацыянальнай каманды ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Беларусі[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спарта»:
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2020
«Баер»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Adam Hložek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Adam Hložek // FBref (анг.)
- ^ David Čermák (11.03.2019). «Úkaz jménem Hložek. Proč sparťanský teenager boří ligové rekordy?». iDNES.
- ^ ČTK, isport (2.10.2018). «Polná — Sparta 1:4. Pražané v poháru postupují, outsider ale vzdoroval». Blesk.
- ^ «Sparta na závěr sezony deklasovala Brno, Slavia porazila Budějovice. Hložek čtyřmi góly dotáhl Kuchtu». iROZHLAS.
- ^ «Adam Hložek signs a new contract!». AC Sparta Prague.
- ^ «SC Freiburg 2-3 Bayer Leverkusen: Xabi Alonso’s Side Restore 10-point Advantage Over Bayern Munich with Win». Eurosport.
- ^ «Four Things We Learnt from Bayer Leverkusen’s win at Eintracht Frankfurt». Vavel.
- ^ «TSG Hoffenheim verpflichtet Adam Hlozek». TSG 1899 Hoffenheim.
- ^ «Slovakia v Czech Republic game report». UEFA.
- ^ «Euro 2020 squads: France, Spain, Germany & every official tournament panel list». Goal.
- ^ «Czechs defeat Belarus 2:0 in World Cup qualifier, make playoffs». Radio Prague.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball