Адылён Касуну
| Адылён Касуну | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 студзеня 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 191 см | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца, абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аталянта | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019 | Гамарбю | 9 (0) |
| 2019—2021 | Бруге | 40 (1) |
| 2021—2025 | Баер Левэркузэн | 73 (1) |
| 2024—2025 | → Аталянта | 18 (0) |
| 2025— | Аталянта | 15 (1) |
| Зборныя | ||
| 2020— | Кот д’Івуар | 35 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Адылён Касуну́ (па-француску: Odilon Kossounou; нар. 4 студзеня 2001 году) — івуарыйскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару. Таксама можа згуляць з правага боку абароны. Як адзначаецца, футбаліст добра гуляе ў адборы мяча і мае адзін з найлепшых паказьніка ў падкатах у Эўропе[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру пачаў у роднай краіне ў клюбе «АСЭК Мімозас». У 2016 годзе быў заўважаны скаўтамі швэдзкага «Гамарбю» на адным з моладзевых турніраў. Тым ня менш, адразу ў клюбе не перайшоў, а некаторы час наведваў трэнаваньні дружыны[4][5][6][7]. Свой першы прафэсійны кантракт з швэдамі склаў па сьвяткаваньню 18-га году народзінаў. Дэбютаваў у кашулі «Гамарбю» 18 лютага 2019 году ў матчы Кубка Швэцыі[8]. У хуткім часе зьявіўся ў матчы чэмпіянату Швэцыі. Ужо ў траўні быў выкуплены бэльгійскім клюбам «Бруге», які выклаў 4 мільёны эўра ды шэраг бонусаў[9][10]. 22 ліпеня 2021 году далучыўся да нямецкага «Баеру», склаўшы з клюбам 5-гадовы кантракт. Як паведамлялася, сума трансфэру сягала 23 мільёнаў эўра[11].
28 жніўня 2024 году абаронца далучыўся да італьянскай «Аталянты» на правах арэнды з правам выкупу[12].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бруге»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2021
«Баер»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2024
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2024
Кот д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Odilon Kossonou // FBref (анг.)
- ↑ National-Football-Teams.com (анг.)
- ↑ «Wonderkids: Odilon Kossounou». Soccerment.
- ↑ «Duo från Elfenbenskusten besöker Hammarby». Hammarby IF.
- ↑ «Odilon och „Rooney“ tillbaka i Hammarby». Hammarby IF.
- ↑ «Kossounou Odilon tillbaka i träning med Hammarby». Hammarby IF.
- ↑ «Odilon: En dröm att komma till Hammarby». Hammarby IF.
- ↑ «Smakstart med sagoslut i cuppremiären». Hammarby IF.
- ↑ «Klart — Hammarby säljer backen för rekordsumma». Expressen.
- ↑ «Det skulle till något exceptionellt på bordet». Aftonbladet.
- ↑ «Bayer 04 sign Ivorian international Kossounou». Bayer 04.
- ↑ «A starting XI of signings: here’s Kossounou to shore up the defence». Atalanta.