Перайсьці да зьместу

Гайдэнгайм (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайдэнгайм
Поўная назва 1. Fußballclub Heidenheim 1846 e.V.
Заснаваны 14 жніўня 1846
Горад Гайдэнгайм, Нямеччына
Стадыён Фойт-Арэна
Умяшчальнасьць: 13 000
Чэмпіянат Бундэсьліга 2
 · 2025—2026 Бундэсьліга, 17 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-heidenheim.de (ням.)

«Га́йдэнгайм» (па-нямецку: Heidenheim) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гайдэнгайму. Заснаваны ў 1846 годзе.

Цяперашні клюб быў сфармаваны ў 2007 годзе праз аддзяленьне футбольнай сэкцыі ад спартовага зьвязу Гайдэнгайму, найбуйнейшага спартовага клюбу, які мае 5800 сябраў і мае сэкцыі ў 27 відах спорту. Незалежнасьць футбольнага клюбу дазволіла яму працаваць пад больш пільным эканамічным стандартам, усталяваным для прафэсійных клюбаў Нямецкім футбольным зьвязам. Сам спартовы клюб Гайдэнгайму паўстаў яшчэ ў 1972 годзе па зьліцьці двух іншых спартовых арганізацыяў. Вытокі ж клюбу прасочваюцца да 14 жніўня 1846 году, калі быў закладзены гімнастычны клюб. У 1852 годзе гэты клюб быў расфармаваны, але паўстаў наноў у 1861 годзе.

Футбольная каманда ў складзе зьвязу была створаная 8 ліпеня 1911 году і стала незалежнай 21 жніўня 1922 году пад назвай «1911-Гайдэнгайм». У 1936 годзе да каманды далучыўся плавальны клюб, і новай назвай было вырашына абраць «Гайдэнгайм-04». Ужо па Другой сусьветнай вайне, у 1949 годзе шляхі плыўцоў і футбалістаў разышліся. Футбалісты вярнуліся да сваёй былой назвы — «1911-Гайдэнгайм». У 1972 годзе адбылося аб’яднаньне гэтага клюбу з тым пачатковым гімнастычным, што, фактычна, вярнула футбалістаў ва ўлоньне. З тых часоў клюб пераважна спаборнічаў у акруговых і рэгіягальных лігах. У 2009 годзе клюб упершыню дасягнуў Трэцюю лігу. Пасьля пяці гадоў спабоніцтваў у трэцім дывізіёне «Гайдэнгайм» у сэзоне 2013—2014 гадоў атрымаў перамогу ў лізе і прасунуўся ў Бундэсьлігу 2.

У сэзоне 2019—2020 гадоў «Гайдэнгайм» заняў трэці радок у плэй-оф. Такім чынам, клюб атрымаў мажлівасьць падужацца з «Вэрдэрам», які заняў 16-ы радок у Бундэсьлізе, у матчы за выхад у найвышэйшую лігу[1]. Сустрэча завяршылася нічыёю 2:2 у двубоі, але «Гайдэнгайм» саступіў паводле правілу выязных галоў і застаўся ў другой Бундэсьлізе[2]. У апошнім туры сэзону 2022—2023 гадоў клюб здолеў правесьці два галы ў дададзены час і перамагчы «Ян Рэгенсбург» зь лікам 3:2. У гэтым матчы яны апынуліся на вяршыні турнірнай табліцы, апярэдзіўшы «Дармштат-98» паводле розьніцы мячоў, і ўпершыню ў сваёй гісторыі прабіліся ў Бундэсьлігу[3]. 17 верасьня 2023 году клюб атрымаў першую перамогу ў элітным дывізіёне, адолеўшы той самы «Вэрдэр» зь лікам 4:2. У той жа дзень галоўны трэнэр Франк Шміт усталяваў рэкорд як трэнэр з самым працяглым стажам у гісторыі нямецкага футболу[4]. Уражлівы сэзон у Бундэсьлізе дазволіў клюбу заняць 8-е месца ў сэзоне 2023—2024 гадоў, забясьпечыўшы камандзе месца ў лізе на наступны сэзон. Пагатоў, перамога чэмпіёна Нямеччыны «Баера» над «Кайзэрсьляўтэрнам» у фінале Кубка Нямеччыны азначала, што «Гайдэнгайм» упершыню кваліфікаваўся ў эўрапейскі турнір, якім сталася Ліга канфэрэнцыяў[5]. 29 жніўня 2024 году нямецкая дружына прабілася ў лігавую стадыю гэтага эўракубка, выгуляўшы швэдзкі «Гэкен» зь лікам 3:2 у хатняй сустрэчы і 5:3 паводле сумы двух матчаў[6].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нямеччыны Аб Марнан Буш Edit this on Wikidata 1994
3 Сьцяг Нямеччыны ПА Ян Шэпнэр Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Тым Зырсьлебэн Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэнэдыкт Гімбэр Edit this on Wikidata 1997
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Патрык Майнка Edit this on Wikidata (капітан) 1994
8 Сьцяг Нямеччыны Нап Эрэн Дынкчы Edit this on Wikidata (ар. Фрайбург) 2001
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Штэфан Шымэр Edit this on Wikidata 1994
10 Сьцяг Нямеччыны Нап Крыстыян Кантэ Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Грузіі Нап Буду Зіўзівадзэ Edit this on Wikidata 1994
16 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Нігус Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Аўстрыі Нап Матыяс Гонзак Edit this on Wikidata 1996
18 Сьцяг Нямеччыны Нап Марвін Пірынгер Edit this on Wikidata 1999
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Ёнас Фёрэнбах Edit this on Wikidata 1996
20 Сьцяг Нямеччыны ПА Люка Кербэр Edit this on Wikidata 2002
21 Сьцяг Нямеччыны ПА Адрыян Бэк Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Нямеччыны ПА Арыён Ібрагімавіч Edit this on Wikidata (ар. Баварыя) 2005
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Амар Траарэ Edit this on Wikidata 1998
25 Сьцяг Швайцарыі Аб Леанідас Стэргію Edit this on Wikidata (ар. Штутгарт) 2002
26 Сьцяг Нямеччыны Аб Гэнэс Бэрэнс Edit this on Wikidata (ар. Гофэнгайм) 2005
28 Сьцяг Нямеччыны Аб Адам Кёле Edit this on Wikidata 2006
29 Сьцяг Даніі Нап Мікель Каўфман Edit this on Wikidata 2001
30 Сьцяг Нямеччыны ПА Нікляс Дорш Edit this on Wikidata 1998
31 Сьцяг Нямеччыны Нап Зырлярд Кантэ Edit this on Wikidata 1996
32 Сьцяг Нямеччыны Аб Леарт Пакярада Edit this on Wikidata 1994
33 Сьцяг Нямеччыны ПА Нік Ротвайлер Edit this on Wikidata 2006
34 Сьцяг Аўстрыі Бр Паўль Чэрнут Edit this on Wikidata 2002
38 Сьцяг Нямеччыны Нап Янік Вагнэр Edit this on Wikidata 2007
40 Сьцяг Нямеччыны Бр Франк Фэлер Edit this on Wikidata 2004
41 Сьцяг Нямеччыны Бр Дыянт Рамай Edit this on Wikidata (ар. Барусія Д.) 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]