Прудоўка
Выгляд
| Прудоўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Забалоцьця |
| Вусьце | Ліпа |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Гомельская вобласьць |
| Даўжыня | 26 км |
Прудоўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ліпы. Цячэ ў Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Антонаўка.
Пачынаецца на поўнач ад вёскі Забалоцьця Буда-Кашалёўскага раёну. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Вадазбор нізінны, пад лесам 46%[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 262.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.