Баязід I
| Баязід I | |
| султан | |
|---|---|
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | каля 8 сакавіка 1354, |
| Памёр | 8 сакавіка 1403 (49 гадоў), |
| Пахаваны | |
| Нашчадкі | Сюлейман Чэлебі[d], Іса Чэлебі[d], Мэхмэд I, Мустафа Чэлебі[d], Муса Чэлебі[d], Шэхзадэ Эртугрул[d] і Хундзі Фатма Хатун[d] |
| Дынастыя | дынастыя Асманаў[d][1] |
| Сужэнец | Олівэра Лазаравіч[d], Дэўлэт Шах Хатун[d], Марыя Фадрыка[d] і Хафса Хатун[d] |
| Бацька | Мурад I |
| Маці | Гюлчычэк Хатун[d] |
| Подпіс |
|
Баязід I Маланканосны (1354 або 1360 — 9 сакавіка 1403) — асманскі султан.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стаў султанам пасьля сьмерці бацькі Мурада І, пад час бітвы з сэрбамі на Косавым полі ў 1389, перад гэтым аддаў загад забіць свайго канкурэнта на сталец — брата Якуба. Ён завяршыў заваёву Сэрбіі і прыняўся рэгуляваць становішча ў некаторых анаталійскіх правінцыях. Спрабаваў захапіць Канстантынопаль, але аблога, якая цягнулася сем гадоў, скончылася няўдачай.
Атрымаў перамогу, у бітве пад Нікопалем, над аб’яднаным эўрапейскім войскам. У выніку, асманы ўварваліся ў Штырыю (Аўстрыя), Босьнію і на Пэляпанэс.
Азіяцкае ўварваньне пад кіраўніцтвам хана Тымура, у межы краіны, прывяло да бітвы пад Ангорай (1402), у якой Баязід быў пераможаны і ўзяты ў палон. Праз год, Баязід памёр, яго астанкі былі перададзеныя ў Бурсу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Баязід I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў