Перайсьці да зьместу

Сяргей Гусак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Гусак
Дата нараджэньня 2 красавіка 1930(1930-04-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 сьнежня 1969(1969-12-19) (39 гадоў)
Месца вучобы
Занятак прафэсар унівэрсытэту, дырэктар школы, крытык, літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён19 сьнежня 1969) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1965), дацэнт (1969).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (філялягічны факультэт, 1955; асьпірантура, 1960).

Працаваў у газэце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёну, Воўчынскай школе Камянецкага раёну і Малазводзкай школе (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Берасьцейскай вобласьці (1958—1959, загадчык аддзелу), Навукова-дасьледчым інстытуце пэдагогікі Міністэрства асьветы Беларускай ССР (1960—1962, старэйшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асьветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-мэтадычнага аддзелу), Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце (1965—1968, дацэнт катэдры беларускай літаратуры), Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У друку як крытык пачаў выступаць у 1961 годзе. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарысу «Аляксей Кулакоўскі» (1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (1973). Сябра СП СССР з 1968 году.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965.
  • Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
  • Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13.
  • Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.