Порт Віла
| Порт Віла | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Вануату | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ulrich Sumptoh[d], Jenny Tasale Regenvanu[d] і Эрык Пуё Феста[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 59 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 17°45′ пд. ш. 168°18′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 51 437 чал. (2016) | ||||
| Афіцыйная мова | ангельская, француская мова і біслама[d] | ||||
| Этнахаронімы | Vilois[1], Viloise[2], Port-vilaise[2] і Port-vilais[2] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 22 | ||||
| Сайт | pvmc.gov.vu (анг.) | ||||
| Порт Віла на мапе Вануату Порт Віла | |||||
Порт Ві́ла (па-ангельску: Port Vila) — самы вялікі горад і сталіца Вануату, знаходзіцца на востраве Эфатэ ў цэнтральнай частцы архіпэлягу Новыя Гебрыды. Насельніцтва налічвае каля 50 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны, тут знаходзіцца марскі порт і міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэрыторыя, на якой знаходзіцца Порт Віла, была заселеная мэлянэзійцамі тысячы гадоў таму. У 1606 годзе на востраў высадзіліся першыя эўрапейцы на чале з Пэдра Фэрнандэзам дэ Куірасам і Луісам Ваэзам дэ Торэзам. У ХІХ стагодзьдзі, францускія пасяленцы заснавалі калёнію Франсвіль, якая абвясьціла незалежнасьць у 1889 годзе. Насельніцтва налічвала каля 500 тубыльцаў і меней за 50 эўрапейцаў. Але пасьля 1887 году тэрыторыя трапіла пад сумеснае кіраваньне Францыі і Вялікабрытаніі. У 1906 годзе гэта кіраваньне было пераўтворана ў ангельска-францускі кандамініюм.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Порт Віле знаходзілася амэрыканская і аўстралійская паветрана-вайсковая база.
У 1987 годзе цыклён нанёс значныя шкоды гораду. Моцны землятрус 2002 году зруйнаваў шмат будынкаў у Порт Віле і прылягаючай мясцовасьці.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Порт Віла зьяўляецца самым вялікім портам Вануату, вакол якога канцэнтруецца зьнешні гандаль краіны.
Асноўныя прадпрыемствы гораду займаюцца пераапрацоўкай прадукцыі сельскай гаспадаркі і рыбнай лоўлі. Турызм таксама зьяўляецца важнай галіной эканомікі. Большасьць турыстаў прыязджаюць у горад з Аўстраліі і Новай Зэляндыі. Колькасьць турыстаў складае каля 50 000 чалавек штогод.
Вануату зьяўляецца афшорнай зонай і абслугоўваньне міжнародных фінансавых разьлікаў таксама зьяўляецца важнай часткай эканомікі Порту Вілы.
Вануату ўсё яшчэ залежыць ад зьнешняй дапамогі, большасьць якой ідзе з Аўстраліі і Новай Зэляндыі, але ў апошнія гады краіна атрымлівае грошы і з Кітаю.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Порт Віла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||