Узброеныя сілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Войска»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Узброеныя сілы — узброеная арганізацыя дзяржавы, прызначаная абараняць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць дзяржавы ў выпадку вайны, адзін з найважнейшых інструмэнтаў палітычнае улады.

Прызначэньне ўзброеных сілаў, прынцыпы іх будаўніцтва, навучаньня і выхаваньня асабовага складу вызначаюцца грамадзтвам, дзяржаўным ладам і палітыкай дзяржавы, а таксама маштабам краіны, ейным геаграфічным становішчам, гістарычнымі, сацыяльнымі і культурнымі традыцыямі. Вырашальны ўплыў на ўзброеныя сілы аказвае эканоміка.

Да XX стагодзьдзя узброеныя сілы складаліся з сухаземнага войска і вайскова-марскога флёту. Сучасныя узброеныя сілы ў большасьці дзяржаваў сьвету складаюцца з розных відаў (сухаземныя войскі, вайскова-марскі флёт, вайскова-паветраныя сілы, сілы супрацьпаветранай абароны), найвышэйшых органаў вайсковага кіраваньня (міністэрства абароны, генэральны штаб), органаў тылу і некаторых ваенізаваных арганізацыяў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Узброеныя сілысховішча мультымэдыйных матэрыялаў