Перайсьці да зьместу

Афратропіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Афратропіка на мапе сьвету

Афратро́піка — біягеаграфічны рэгіён, да якога адносяцца часткі Афрыкі, якія разьмешчаныя на поўдзень ад пустэльні Сахары. Раней ён зваўся этыёпскай экалягічнай зонай.

Мадагаскар і прылеглыя выспы складаюць у ім адмысловы, выразна адрозны падрэгіён, у якім існуюць шматлікія эндэмічныя віды жывёл, напрыклад, лемуры. Гэта абумоўленае тым, што Мадагаскар і Сэйшэльскія выспы адшчапіліся ад Афрыкі некалькі дзясяткаў мільёнаў гадоў назад і эвалюцыйныя працэсы на іх пайшлі асобным шляхам. Іншыя выспы ў Індыйскім акіяне, такія як Каморскія або Маскарэнскія выспы, зьяўляюцца выспамі вульканічнага паходжаньня, і іх век больш юны.

Яшчэ адным асобным субрэгіёнам Афратропікі зьяўляецца Капская вобласьць на поўдні кантынэнту, ахарактарызаваная кліматам, падобным на міжземнаморскі. Тут таксама існуюць шматлікія эндэмічныя віды.