Перайсьці да зьместу

Канбэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Канбэра
анг. Canberra
Населены пункт
Герб
Краіна Аўстралія
Штат Аўстралійская сталічная тэрыторыя
Першыя згадкі 1913
Дата заснаваньня 12 сакавіка 1913
Геаграфія
Плошча 814,2 км²
Вышыня НУМ 578 м
Часавы пас
Каардынаты 35°18′27″ пд. ш. 149°07′28″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 403 468 чал. (2016)
Афіцыйная мова ангельская
Этнахаронімы Canberran, Kanberano, Canberrienne[1] і Canberrien[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0251[2][3], 0252[2][3], 0261[2][3] і 0262[2][3]
Паштовы індэкс 2600–2617
Сайт act.gov.au
Канбэра на мапе Аўстраліі
Канбэра
Канбэра
Канбэра

Канбэ́ра (па-ангельску: Canberra) — сталіца Аўстраліі, знаходзіцца на рацэ Малонгла ў Аўстралійскіх Альпах на вышыні 550—700 мэтраў над узроўнем мора на поўначы Тэрыторыі фэдэральнай сталіцы. Горад быў заснаваны ў 1913 годзе. Па плошчы Канбэра — гэта восьмы горад у Аўстраліі. У аснове пляну разьвіцьця гораду — сыстэма плошчаў і разьмешчаных вакол іх радыяльных і кальцавых вуліц. Раёны Канбэры аддзеленыя адзін ад аднаго паркавымі зонамі і зьвязаныя сеткай аўтамабільных дарогаў і мастамі. Гарадзкія будынкі не перавышаюць 10—11 паверхаў (канструяваньне будынкаў вышэй гэтага забароненая заканадаўствам).

Да адмысловых месцаў гораду можна аднесьці помнікі і дзяржаўныя ўстановы: Дом ураду (афіцыйная рэзыдэнцыя губэрнатара Аўстраліі), Дом парлямэнту, Вярхоўны суд, вайсковы мэмарыял, Нацыянальная галерэя, Каралеўскі манэтны двор Аўстраліі, Аўстралійская нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны музэй і Нацыянальны ўнівэрсытэт.

6—7 лістапада 1989 году ў Канбэры адбылася 1-я сустрэча міністраў замежных справаў 12 дзяржаваў Ціхага акіяну дзеля прасоўваньня Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы[4].

  1. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. 1 2 3 4 Telecommunications Numbering Plan 2015
  3. 1 2 3 4 Telstra J // Charging Zones (анг.) — 2018. — 274 p.
  4. Міністарская сустрэча АЦЭС 1989 году (анг.) // Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца, 2022 г. Праверана 7 сьнежня 2022 г.