Банан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Банан
Musa-sp3.1.jpg
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Кветкавыя расьліны
Кляса Аднадольныя
Атрад Бананакветкавыя
Сямейства Бананавыя
Трыба Músa
Род Банан
Бінамінальная намэнклятура
Musa
ITIS 42388 ·

Бана́н (па-лацінску: Musa) — род шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства бананавых (лац. Musaceae), радзімай якіх зьяўляюцца тропікі Паўднёва-Ўсходняй Азіі й, у прыватнасьці, Малайскі архіпэляг.

Бананамі таксама называюць плады гэтых расьлінаў, якія выкарыстоўваюць у харч. На сёньня розныя сарты стэрыльнага трыпалёіднага культыгена Musa × paradisiaca (штучнага віду, які не сустракаецца ў дзікай прыродзе), створана на аснове некаторых відаў гэтых расьлінаў, шырока культывуюцца ў трапічных краінах і шмат у якіх зь іх складаюць важную долю рынка. Банан сярод вырошчваемых культураў займае чацьвёртае месца ў сьвеце, саступаючы толькі рысу, пшаніцы й кукурузе[1].

Род аб’ядноўвае звыш 40 відаў, якія распаўсюджаны, галоўным чынам, у Паўднёва-Ўсходняй Азіі й на выспах Ціхага акіяну. Самы паўночны від — Банан японскі (Musa basjoo), зь японскіх выспаў Рукю, вырошчваецца ў якасьці дэкаратыўнай расьліны на чарнаморскім узьбярэжжы Каўказа, у Крыме й Грузіі[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Род бананаў (Musa) быў упершыню быў названы Карлам Лінэем у 1753 годзе[3]. Назва паходзіла ад лацінізаванай арабійскай назвы для садавіны.

З часоў Лінэя да 1940-х гадоў розныя віды ядомых бананаў былі нададзеныя бінаміяльныя імёны, як то банан Кавэндыш. На самай справе ядомыя бананы маюць надзвычай складанае паходжаньне праз удзел гібрыдызацыі, мутацыі і, нарэшце, сэлекцыі чалавекам. Найбольш ядомыя бананы ня маюць костачак і распаўсюджваюцца вэгетатыўна. Праз гэтае, у асноўным, бясплоцевае размнажэньне ў бананавай батаніцы адбылася бясконцая блытаніна. У 1940-я і 1950-я гады стала ясна, што назвы новым гатункам лепш даваць здогда зь імёнамі культыватараў пэўных бананаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Musa species (banana and plantain) Species Profiles for Pacific Island Agroforestry.. traditionaltree.org. Праверана 2006 г.
  2. ^ Кляса Аднадольныя. Банан Moscow State University Botanical Server.
  3. ^ «Musa». World Checklist of Selected Plant Families. Royal Botanic Gardens, Kew.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Циганенко В.О., Солових З.Х. Страви із фруктів та овочів.. — К.: Техніка, 1990. — ISBN 5-335-00561-0
  • Morton, Julia F. Fruits of Warm Climates. — Florida Flair Books, 1987. — 505 с. — ISBN 978-0961018412
  • Rosengarten, David. It's All American Food: The Best Recipes for More than 400 New American Classics. — Little, Brown and Company, 2005. — 512 с. — ISBN 978-0316159203

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Банансховішча мультымэдыйных матэрыялаў